Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп падпісаў закон аб санкцыях супраць Крамля

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.08.2017 06:57
Акрамя таго, закон пазбаўляе прэзыдэнта магчымасьці адмяніць санкцыі – для гэтага трэба згода Кангрэсу.
PAP/EPA/Zach Gibson/POOL

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, які прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцый супраць Расеі, Паўночнай Карэі й Ірана, а таксама ўскладняе кіраўніку дзяржавы адмену ўжо існуючых.

Закон прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцый у дачыненьні да Крамля як адказ на ўмяшаньне Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, а таксама ўзмацняе санкцыі, уведзеныя раней прэзыдэнтам Баракам Абамам пасьля анэксіі Крыма і ролі Расеі ва ўзброеным канфлікце ва Ўкраіне.
Акрамя таго, закон пазбаўляе прэзыдэнта магчымасьці самастойна адмяніць санкцыі – для гэтага неабходна будзе прадаставіць абгрунтаваньне й атрымаць згоду Кангрэсу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт