Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня – Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2017 10:06
Гэты дзень быў заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага.

Сёньня – Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі
Гэты дзень быў заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» (вызвалены датэрмінова ў 2014 годзе). У 2015 годзе Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі быў арганізаваны па ініцыятыве шэрагу няўрадавых арганізацый і кааліцый: Камітэту Міжнароднага Кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі; Цэнтра Грамадзянскіх свабодаў (Кіеў, Украіна); Міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху; Дому Правоў чалавека Вільня (Летува); Хэльсінскі Фонд па Правах Чалавека (Варшава, Польшча).
«Сёньня 2017 год і хацелася б парадавацца, што сьвет стаў іншым – больш гуманным, дабрэйшым. Але на жаль, прама ў гэтыя дні праводзяцца ператрусы ў прафсаюзах, арышты людзей, якія выказалі салідарнасьць са сваімі калегамі, працягвае ўжывацца сьмяротнае пакараньне і многае іншае. Пасьля падзеяў 25 сакавіка 2017 года сотні людзей былі затрыманыя, аштрафаваныя і адпраўленыя пад арышт. Праваабаронцы Алене Танкачовай па-ранейшаму забаронены ўезд у Беларусь», – чытаем на старонцы ініцыятывы.
Акцыя салідарнасьці – гэта магчымасьць выказаць падтрымку праваабаронцам, няўрадавым арганізацыям, актывістам і паказаць, што яны не адны ў сваіх дзеяньнях, а таксама расказаць жыхарам розных краін і гарадоў пра гэтых змагароў за свабоду і паўтарыць на розных мовах: «Салідарнасьць мацней рэпрэсій!».
Паўдзельнічаць у акцыі можна розным чынам. Напрыклад, адправіць ліст у МУС і МЗС Беларусі з просьбай скараціць тэрмін забароны на ўезд праваабаронцы Алене Танкачовай. Таксама можна сфатаграфавацца з адмыслова падрыхтаванымі плякатамі і апублікаваць іх у сацсетках з хэштэгам # 4august # 4августа #bysoliday.
Падрабязнасьці на сайце ініцыятывы.

Гэты дзень быў заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» (вызвалены датэрмінова ў 2014 годзе). У 2015 годзе Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі быў арганізаваны па ініцыятыве шэрагу няўрадавых арганізацый і кааліцый: Камітэту Міжнароднага Кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі; Цэнтра Грамадзянскіх свабодаў (Кіеў, Украіна); Міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху; Дому Правоў чалавека Вільня (Летува); Хэльсінскі Фонд па Правах Чалавека (Варшава, Польшча).

«Сёньня 2017 год і хацелася б парадавацца, што сьвет стаў іншым – больш гуманным, дабрэйшым. Але на жаль, прама ў гэтыя дні праводзяцца ператрусы ў прафсаюзах, арышты людзей, якія выказалі салідарнасьць са сваімі калегамі, працягвае ўжывацца сьмяротнае пакараньне і многае іншае. Пасьля падзеяў 25 сакавіка 2017 года сотні людзей былі затрыманыя, аштрафаваныя і адпраўленыя пад арышт. Праваабаронцы Алене Танкачовай па-ранейшаму забаронены ўезд у Беларусь», – чытаем на старонцы ініцыятывы.

Акцыя салідарнасьці – гэта магчымасьць выказаць падтрымку праваабаронцам, няўрадавым арганізацыям, актывістам і паказаць, што яны не адны ў сваіх дзеяньнях, а таксама расказаць жыхарам розных краін і гарадоў пра гэтых змагароў за свабоду і паўтарыць на розных мовах: «Салідарнасьць мацней рэпрэсій!».

Паўдзельнічаць у акцыі можна розным чынам. Напрыклад, адправіць ліст у МУС і МЗС Беларусі з просьбай скараціць тэрмін забароны на ўезд праваабаронцы Алене Танкачовай. Таксама можна сфатаграфавацца з адмыслова падрыхтаванымі плякатамі і апублікаваць іх у сацсетках з хэштэгам # 4august # 4августа #bysoliday.

Падрабязнасьці на сайце ініцыятывы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт