Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз пашырыў санкцыі супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.08.2017 09:17
Гэта адказ ЭЗ на незаконную пастаўку газавых турбінаў Siemens у Крым.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўразьвяз пашырыў санкцыі супраць Расеі
Гэта адказ ЭЗ на незаконную пастаўку газавых турбінаў Siemens у Крым.
Эўразьвяз увёў дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі. У гэтак званы чорны сьпіс былі ўнесеныя тры расейскія кампаніі й трое грамадзянаў Расеі. Сярод іх апынуўся намесьнік міністра энэргетыкі Андрэй Чарэзаў.
Абмежаваньні зьвязаны з газавымі турбінамі Siemens, якія былі пастаўленыя ў Крым. Нямецкая кампанія заяўляе, што чатыры турбіны, якія былі пастаўленыя на поўдзень Расеі ў рамках супольнага праекту, апынуліся на паўвысьпе незаконна.
Эўразьвяз пашырыў чорны сьпіс, у які ўваходзяць прозьвішчы 150 асобаў і кампаніяў. Гэткім асобам забаронены ўезд у ЭЗ, а іх рахункі ў эўрапейскіх банках замарожаныя. У сьпісе апынуліся сэпаратысты з Крыма, расейскія палітыкі й вайскоўцы. Абмежаваньні таксама закранулі каля 40 кампаній і арганізацый.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт