Logo Polskiego Radia
Print

Саакашвілі: Смаленская авіякатастрофа – мэтанакіраванае дзеяньне Пуціна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.08.2017 11:15
Міхаіл Саакашвілі паведаміў, што два дні да вылету ў Смаленьск Лех Качыньскі прапанаваў яму паляцець разам.
Photo:By European People's Party - EPP Congress Warsaw/CC BY 2.0/commons.wikimedia.org

Саакашвілі: Смаленская авіякатастрофа – мэтанакіраванае дзеяньне Пуціна
Паводле экс-прэзыдэнта Грузіі, для Расеі Лех Качыньскі быў ня толькі пагрозай, але таксама сымбалем.
Авіякатастрофа прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам у 2010 годзе была помстай Уладзіміра Пуціна тагачаснаму прэзыдэнту Польшчы Леху Качыньскаму за яго паводзіны ў расейска-грузінскім канфлікце ў 2008 годзе, у тым ліку візыт у Тбілісі, пераконваў былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў інтэрвію TV Republika.
„Не існуюць такія аварыі, я ня веру ў такія выпадкі. Гэта было мэтанакіраванае дзеяньне Пуціна. Я ўпэўнены, што ён быў вельмі задаволены тым, што адбылося”, - сказаў Саакашвілі.
Паводле экс-прэзыдэнта Грузіі, для Расеі „Качыньскі быў ня толькі пагрозай, але таксама сымбалем”, а „для Пуціна пакараць сваіх ворагаў - абсалютна фундамэнтальная справа”.
Міхаіл Саакашвікі таксама паведаміў, што два дні да вылету ў Смаленьск Лех Качыньскі прапанаваў яму паляцець разам. „Я сказаў яму, што Пуцін не дазволіць мне сесьці ў самалёт. Лех сказаў: сядай у мой самалёт, паляцім разам” – дадаў Саакашвілі.
Экс-прэзыдэнт Грузіі адзначыў таксама, што былы прэзыдэнт Польшчы адыграў ключавую ролю ў стварэньні блёка краін Цэнтральнай Эўропы, у якім Польшча выконвала ролю супэрдзяржавы.
„Калі я сустрэўся з Качыньскім, пачуў, што ён кажа, як ён сябе паводзіць, я зразумеў, што маю справу з сапраўдным героем”, - падкрэсьліў былы прэзыдэнт Грузіі ў інтэрвію TV Republika.
аз

Авіякатастрофа прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам у 2010 годзе была помстай Уладзіміра Пуціна тагачаснаму прэзыдэнту Польшчы Леху Качыньскаму за яго ролю ў расейска-грузінскім канфлікце ў 2008 годзе, у тым ліку візыт у Тбілісі, пераконваў былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў інтэрвію TV Republika.

„Не існуе такіх аварый, я ня веру ў такія выпадкі. Гэта было мэтанакіраванае дзеяньне Пуціна. Я ўпэўнены, што ён быў вельмі задаволены тым, што адбылося”, - сказаў Саакашвілі. Паводле экс-прэзыдэнта Грузіі, для Расеі „Качыньскі быў ня толькі пагрозай, але таксама сымбалем”, а „для Пуціна пакараць сваіх ворагаў - абсалютна фундамэнтальная справа”.

Міхаіл Саакашвілі таксама паведаміў, што зa два дні да вылету ў Смаленьск Лех Качыньскі прапанаваў яму паляцець разам. „Я сказаў яму, што Пуцін не дазволіць мне сесьці ў самалёт. Лех сказаў: сядай у мой самалёт, паляцім разам”, – дадаў Саакашвілі.

Экс-прэзыдэнт Грузіі адзначыў таксама, што былы прэзыдэнт Польшчы адыграў ключавую ролю ў стварэньні блёка краін Цэнтральнай Эўропы, у якім Польшча выконвала ролю супэрдзяржавы.

„Калі я сустрэўся з Качыньскім, пачуў, што ён кажа, як ён сябе паводзіць, я зразумеў, што маю справу з сапраўдным героем”, - падкрэсьліў былы прэзыдэнт Грузіі ў інтэрвію TV Republika.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт