Logo Polskiego Radia
Print

Польшча робіць стаўку на ўзьбярэжжа Балтыкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.08.2017 16:17
Віцэ-прэм’ер Маравецкі: заходняе ўзьбярэжжа Балтыкі й Шчэцін патрабуюць інвэстыцыяў.
PAP/Marcin Bielecki

„Заходняе ўзьбярэжжа Балтыкі й Шчэцін патрабуюць значнага ажыўленьня. Выкарыстаньне шанцаў, якія ўзьнікаюць разам з рэканструкцыяй порта ў Шчэціне, гэта адзін з асноўных інтарэсаў Польшчы”, - заявіў віцэ-прэм’ер, міністар разьвіцьця й фінансаў Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki).

Паводле яго, да гэтай пары ўзьбярэжжа Балтыкі й Шчэцін ня мелі добрых транспартных слапучэньняў з астатняй часткай краіны. Цяпер, паводле палітыка, гэта павінна памяняцца.

„Траса S3 у хуткім часе будзе гатовая ад Шчэціна да паўднёвай мяжы ў Любаўцы (Lubawka). Дзякуючы гэтаму таксама гандаль з Чэхіяй будзе прычыняцца да разьвіцьця заходняга ўзьбярэжжа Польшчы”, - пераконваў Маравецкі.

Ён дадаў, што буйныя інвэстыцыі, якія працягваюцца або ў бліжэйшай будучыні плянуюцца ў Заходнепаморскім ваяводзтве паўплываюць на разьвіцьцё ўсяго рэгіёну.

аз

Польшча робіць стаўку на ўзьбярэжжа Балтыкі

Віцэ-прэм’ер Маравецкі: заходняе ўзьбярэжжа Балтыкі й Шчэцін патрабуюць інвэстыцыяў.

„Заходняе ўзьбярэжжа Балтыкі й Шчэцін патрабуюць значнага ажыўленьня. Выкарыстаньне шанцаў, якія ўзьнікаюць разам з рэканструкцыяй порта ў Шчэціне, гэта адзін з асноўных інтарэсаў Польшчы”, - заявіў віцэ-прэм’ер, міністар разьвіцьця й фінансаў Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki)

Паводле яго, да гэтай пары ўзьбярэжжа Балтыкі й Шчэцін ня мелі добрых транспартных слапучэньняў з астатняй часткай краіны. Цяпер, паводле палітыка, гэта павінна памяняцца.

„Траса S3 у хуткім часе будзе гатовая ад Шчэціна да паўднёвай мяжы ў Любаўцы (Lubawka). Дзякуючы гэтаму таксама гандаль з Чэхіяй будзе прычыняцца да разьвіцьця заходняга ўзьбярэжжа Польшчы”, - пераконваў Маравецкі.

Ён дадаў, што буйныя інвэстыцыі, якія працягваюцца або ў бліжэйшай будучыні плянуюцца ў Заходнепаморскім ваяводзтве паўплываюць на разьвіцьцё ўсяго рэгіёну.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт