Logo Polskiego Radia
Print

Польшча будзе патрабаваць aд Нямеччыны ваенных рэпарацый

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.08.2017 13:11
Рашэньне па гэтай справе прыняў старшыня кіруючай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.
Саксонскі палац у Варшаве падарваны немцамі ў 1944 годзе.Саксонскі палац у Варшаве падарваны немцамі ў 1944 годзе.Photo:By Jan Bułhak - Stanisław Jankowski, Adolf Ciborowski "Warszawa 1945 i dziś" Wydawnictwo Interpress, Warszawa, 1971, page 66/Domena publiczna/commons.wikimedia.org

Польшча будзе патрабаваць у Нямеччыны ваенных рэпарацый
Рашэньне па гэтай справе прыняў старшыня кіруючай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.
„Вяртаньне да пытаньня нямецкіх рэпарацый за шкоды, нанесеныя Польшчы ў выніку Другой сусьветнай вайны - рашэньне старшыні партыі „Права й справядлівасьць” Яраслава Качыньскага”, - паведаміў дэпутат ад кіроўнай партыі Аркадыюш Мулярчык (Arkadiusz Mularczyk) у інтэрвію каталіцкаму Radio Maryja й тэлебачаньню Trwam. Ён дадаў, што гэта пытаньне, якое будзе вырашацца гадамі.
„Да гэтага часу, а мы амаль 30 гадоў жывем у свабоднай Польшчы, ні адзін з урадаў ці палітычных лідараў не закрануў гэтай тэмы. Такім чынам адбывалася па розных прычынах: часам па прычынах характару актуальных адносінаў, часам з-за страху, а магчыма й іншых прычынаў”, - заявіў Мулярчык.
Палітык таксама пракамэнтараваў заяву намесьніка прэс-сакратара нямецкага ўраду Ульрыке Дэмэр (Ulrike Demmer), якая ў сераду паведаміла, што „пытаньне нямецкіх рэпарацый для Польшчы было ў мінулым канчаткова вырашанае, як у юрыдычным, так і палітычным аспэктах”.
Дэпутат нагадаў, што ў 1953 годзе гэта Савецкі Саюз вырашыў адмовіцца ад рэпарацый, якія ў адпаведнасьці з Патсдамскім дагаворам Нямеччына павінна была выплаціць СССР і Польшчы.
„23 жніўня 1953 году, у нядзелю ў 19.30 адбылося паседжаньне Рады міністраў, якое доўжылася паўгадзіны. Вынікам гэтай сустрэчы зьяўляецца адзін пратакол. Там няма ніякага рашэньня, ніякага афіцыйнага акта толькі пратакол, што ўсе аднадушна пагадзіліся адмовіцца ад рэпарацый. Гэты пратакол падпісаў адзін Берут (Балеслаў Берут - першы прэзыдэнт ПНР- рэд.) і ніхто больш. Гэта можа азначаць, што дакумэнт падроблены або падпісаны пад ціскам”, - сказаў палітык.
У ліпені падчас Канвэнцыі Аб’яднаных правых сілаў лідар партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі адзначыў, што Польшча ніколі не атрымала кампэнсацыі за шкоду, нанесеныя краіне ў выніку Другой сусьветнай вайны.
У апошнюю сераду Аркадыюш Мулярчык паведаміў, што Ўпраўленьне сэймавых аналізаў рыхтуе справаздачу, датычную магчымага патрабаваньня ад Нямеччыны выплаты рэпарыцый за ваенныя шкоды. Справаздача павінна быць гатовая да 11 жніўня.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт