Logo Polskiego Radia
Print

Спэцслужбы: палякі ня могуць адчуваць сябе ў бясьпецы з-за ІД

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.08.2017 12:00
Хоць узровень тэрарыстычнай пагрозы ў краіне нізкі, гэта аднак ня значыць, што палякі могуць адчуваць сябе ў поўнай бясьпецы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэс-сакратар міністра каардынатара спэцслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што палякі ня могуць адчуваць сябе ў бясьпецы з-за асобаў, зьвязаных з Ісламскай дзяржавай.
Станіслаў Жарын адзначыў, што ў мінулым годзе мелі месца некалькі падобных выпадкаў, у прыватнасьці, справа чатырох чачэнцаў, якіх суд у Беластоку абвінавачвае ў падтрымцы так званай Іслямскага дзяржавы. Сёньня суд павінен абвясьціць прысуд па гэтай справе.
Станіслаў Жарын падкрэсьліў, што польскія спэцслужбы не падвышалі ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы ў краіне.
«Спэцслужбы ацэньваюць узровень тэрарыстычнай пагрозы як нізкі і ў нас няма прычын яго павышаць. Гэта ня значыць, аднак, што палякі могуць адчуваць сябе ў поўнай бясьпецы. Мы ўсьведамляем, што існуе элемэнт польскага ўдзелу ў барацьбе з тэрарызмам, таму ня выключана, што пагроза тэрактаў можа зьявіцца », – адзначыў Станіслаў Жарын.
Прэс-сакратар таксама зьвярнуў увагу, што асобы, зьвязаныя з джыхадзістаў, спрабуюць выкарыстоўваць Польшчу ў якасьці тылу для сваёй дзейнасьці. Ажыцьцяўляюцца спробы выкарыстаньня Польшчы для фінансаваньня ІД, праз польскую тэрыторыю перамяшчаюцца баевікі, таксама зафіксаваны выпадкі дзейнасьці польскіх грамадзян на карысьць ІД.

Прэс-сакратар міністра каардынатара спэцслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што палякі ня могуць адчуваць сябе ў бясьпецы з-за асобаў, зьвязаных з Ісламскай дзяржавай.

Станіслаў Жарын адзначыў, што ў мінулым годзе мелі месца некалькі падобных выпадкаў, у прыватнасьці, справа чатырох чачэнцаў, якіх суд у Беластоку абвінавачвае ў падтрымцы так званай Іслямскага дзяржавы. Сёньня суд павінен абвясьціць прысуд па гэтай справе.

Станіслаў Жарын падкрэсьліў, што польскія спэцслужбы не падвышалі ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы ў краіне.

«Спэцслужбы ацэньваюць узровень тэрарыстычнай пагрозы як нізкі і ў нас няма прычын яго павышаць. Гэта ня значыць, аднак, што палякі могуць адчуваць сябе ў поўнай бясьпецы. Мы ўсьведамляем, што існуе элемэнт польскага ўдзелу ў барацьбе з тэрарызмам, таму ня выключана, што пагроза тэрактаў можа зьявіцца», – адзначыў Станіслаў Жарын.

Прэс-сакратар таксама зьвярнуў увагу, што асобы, зьвязаныя з джыхадыстамі, спрабуюць выкарыстоўваць Польшчу ў якасьці тыла для сваёй дзейнасьці. Ажыцьцяўляюцца спробы выкарыстаньня Польшчы для фінансаваньня ІД, праз польскую тэрыторыю перамяшчаюцца баевікі, таксама зафіксаваны выпадкі дзейнасьці польскіх грамадзян на карысьць ІД.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт