Польшча ня будзе купляць энэргію з Астравецкай АЭС
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
08.08.2017 10:03
«Мы не памяняем нашае меркаваньне аб куплі энэргіі з гэтай атамнай станцыі», - заявіў міністар замежных спраў.
Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскіфота: МЗС Польшчы
Варшава ня мае намеру закупляць у будучыні энэргію з Беларускай АЭС і не памяняе свой пункт гледжаньня аб небясьпечнасьці праекта, нават нягледзячы на ацэнку МАГАТЭ, заявіў у інтэрвію РІА Навіны кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.
«Мы не памяняем нашае меркаваньне аб куплі энэргіі з гэтай атамнай станцыі. Я думаю, што ў аснове яе ляжаць небясьпечныя тэхналёгіі, а адсутнасьць бясьпекі прывяла да Чарнобыля. Таму мы супраць гэтай АЭС, мы не зьбіраемся супрацоўнічаць і купляць яе энэргію», – сказаў міністар.
«У нас іншы пункт гледжаньня», – дадаў ён у адказ на камэнтар пра тое, што МАГАТЭ лічыць праект бясьпечным.
Беларуская АЭС, якая будуецца побач з горадам Астравец у Гарадзенскай вобласьці ў 50 кілямэтрах ад Вільні, будзе складацца з двух энэргаблёкаў. Для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006. Першы энэргаблёк Беларускай АЭС плянуецца ўвесьці ў эксплёатацыю ў 2019 годзе, другі – у 2020 годзе.
....

РІА Навіны/ав