Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі запрасіла на размову пасла Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2017 10:41
Гэта рэакцыя беларускага боку на заявы міністра Вітальда Вашчыкоўскага аб АЭС у Астраўцы.
Былы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад ПаўлікБылы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлікфота: МЗС Польшчы

МЗС Беларусі запрасіла на размову пасла Польшчы
Гэта рэакцыя беларускага боку на заявы міністра Вітальда Вашчыкоўскага аб АЭС у Астраўцы.
Міністэрства замежных спраў Беларусі адрэагавала на заявы польскага міністра замежных спраў Вітальда Вашчыкоўскага наконт Беларускай АЭС. Кіраўнік польскай дыпляматыі заявіў у камэнтары РІА „Новости”, што Польшча ня будзе купляць электраэнэргію зь БелАЭС у сувязі з "небясьпечным тэхналёгіямі.
„У выпадку, калі працытаваныя ў СМІ словы спадара міністра цалкам адпавядаюць сказанаму, у наяўнасьці відавочная палітызацыя руціннага пытаньня будаўніцтва Беларускай АЭС праз дэманстрацыю асобнымі краінамі так званай „эўрапейскай салідарнасьці" пад ціскам летувіскага боку”, — гаворыцца ў камэнтары, апублікаваным на сайце беларускага МЗС.
У сувязі з выказваньнямі міністра Вашчыкоўскага МЗС Беларусі запрасіў польскага амбасадара на размову.
У сваім камэнтары МЗС нагадвае, што ў 2009-2013 гадах Польшча ўдзельнічала ў міждзяржаўным абмеркаваньні вынікаў праведзенай Беларусьсю ацэнкі ўзьдзеяньня будучай АЭС на навакольнае асяродзьдзе. У той час Польшча не пярэчыла супраць гэтага праекта.
Дыпляматычнае ведамства падкрэсьлівае, што прэтэнзіяў або сумневаў наконт бясьпекі БелАЭС палякі не выказвалі ні на двухбаковым узроўні, ні ў рамках існуючых міжнародных фарматаў.
„Хацелі б нагадаць, што тэхналёгіі, якія прымяняюцца пры будаўніцтве Беларускай АЭС, пасьпяхова выкарыстоўваюцца пры рэалізацыі аналягічных праектаў у такіх краінах Эўразьвязу, як Вугоршчына, Славаччына, Фінляндыя й Чэхія. Наколькі нам вядома, афіцыйнай крытыкі з боку Польшчы на адрас згаданых дзяржаў па гэтай тэме не гучала”, — адзначаецца ў камэнтары МЗС Беларусі.
euroradio.fm/аз

Міністэрства замежных спраў Беларусі адрэагавала на заявы польскага міністра замежных спраў Вітальда Вашчыкоўскага наконт Беларускай АЭС. Кіраўнік польскай дыпляматыі заявіў у камэнтары РІА „Новости”, што Польшча ня будзе купляць электраэнэргію зь БелАЭС у сувязі зь „небясьпечнымі тэхналёгіямі”.

„У выпадку, калі працытаваныя ў СМІ словы спадара міністра цалкам адпавядаюць сказанаму, у наяўнасьці відавочная палітызацыя руціннага пытаньня будаўніцтва Беларускай АЭС праз дэманстрацыю асобнымі краінамі так званай „эўрапейскай салідарнасьці" пад ціскам летувіскага боку”, — гаворыцца ў камэнтары, апублікаваным на сайце беларускага МЗС.

У сувязі з выказваньнямі міністра Вашчыкоўскага МЗС Беларусі запрасіла польскага амбасадара ў Менску Конрада Паўліка на размову.

У сваім камэнтары МЗС нагадвае, што ў 2009-2013 гадах Польшча ўдзельнічала ў міждзяржаўным абмеркаваньні вынікаў праведзенай Беларусьсю ацэнкі ўзьдзеяньня будучай АЭС на навакольнае асяродзьдзе. У той час Польшча не выступала супраць гэтага праекту.

Дыпляматычнае ведамства падкрэсьлівае, што прэтэнзіяў або сумневаў наконт бясьпекі БелАЭС палякі не выказвалі ні на двухбаковым узроўні, ні ў рамках існуючых міжнародных фарматаў.

„Мы хацелі б нагадаць, што тэхналёгіі, якія прымяняюцца пры будаўніцтве Беларускай АЭС, пасьпяхова выкарыстоўваюцца пры рэалізацыі аналягічных праектаў у такіх краінах Эўразьвязу, як Вугоршчына, Славаччына, Фінляндыя й Чэхія. Наколькі нам вядома, афіцыйнай крытыкі з боку Польшчы на адрас згаданых дзяржаў па гэтай тэме не гучала”, — адзначаецца ў камэнтары МЗС Беларусі.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт