Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі: Эўракамісія хоча аслабіць пазыцыю Польшчы ў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2017 15:33
Міністар падкрэсьліў, што Эўракамісія ня мае ніякіх падставаў умешвацца ў распрацоўку польскага заканадаўства.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіМіністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіPhoto:Karolina Siemion-Bielska/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0 pl

Вашчыкоўскі: Эўракамісія хоча аслабіць пазыцыю Польшчы ў ЭЗ
Міністар падкрэсьліў, што Эўракамісія ня мае ніякіх падставаў умешвацца ў распрацоўку польскага заканадаўства.
Эўракамісія дзейнічае з мэтай аслабіць пазыцыю Польшчы ў эўрапейскай супольнасьці, заявіў міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрвію BBC World.
Паводле кіраўніка польскай дыпляматыі, менавіта такую мэту маюць абвінавачваньні, сфармуляваныя супраць Польшчы па справе рэформы судовай сыстэмы ці пазыцыі польскага ўраду па справе міграцыйнага крызысу.
Палітык лічыць, што сапраўдныя праблемы, якімі павінна заняцца Эўракамісія, гэта бясьпека Эўразьвязу, у тым ліку энэргетычная, а таксама пытаньне адзінага рынку, асабліва пасьля брэксіту. Міністар дадаў, што польскія дыпляматы больш ахвотна пагаварылі б з эўрапейскімі партнэрамі менавіта на гэтыя тэмы.
Тым часам, як зазначыў Вітальд Вашчыкоўскі, урад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” праводзіць рэгулярную перапіску з Эўракамісіяй й ейным віцэ-старшынём Франсам Цімэрмансам па справе прынятага ў Польшчы закону аб судах агульнай юрысдыкцыі.
Тым часам, як падкрэсьліў міністар, Эўракамісія ня мае ніякіх падставаў умешвацца ў распрацоўку польскага заканадаўства.
аз

Эўракамісія дзейнічае з мэтай аслабленьня пазыцыі Польшчы ў эўрапейскай супольнасьці, заявіў міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрвію BBC World.

Паводле кіраўніка польскай дыпляматыі, менавіта такую мэту маюць абвінавачваньні, сфармуляваныя супраць Польшчы па справе рэформы судовай сыстэмы ці пазыцыі польскага ўраду па справе міграцыйнага крызысу.

Палітык лічыць, што сапраўдныя праблемы, якімі павінна заняцца Эўракамісія, гэта бясьпека Эўразьвязу, у тым ліку энэргетычная, а таксама пытаньне адзінага рынку, асабліва пасьля брэксіту. Міністар дадаў, што польскія дыпляматы больш ахвотна пагаварылі б з эўрапейскімі партнэрамі менавіта на гэтыя тэмы.

Тым часам, як зазначыў Вітальд Вашчыкоўскі, урад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” праводзіць рэгулярную перапіску з Эўракамісіяй й ейным віцэ-старшынём Франсам Цімэрмансам па справе прынятага ў Польшчы закону аб судах агульнай юрысдыкцыі.

Як падкрэсьліў міністар, Эўракамісія ня мае ніякіх падставаў умешвацца ў распрацоўку польскага заканадаўства.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт