Logo Polskiego Radia
Print

Паўночная Карэя: Трамп «пазбаўлены розуму»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2017 12:03
«Сэнсоўны дыялёг з такім тыпам як Трамп зьяўляецца немагчымым. На яго дзейнічае толькі абсалютная сіла».
PAP/EPA/JEON HEON-KYUN

Паўночная Карэя: Трамп «пазбаўлены розуму»
«Сэнсоўны дыялёг з такім тыпам як Трамп, пазбаўленым розуму, зьяўляецца немагчымым. На яго дзейнічае толькі абсалютная сіла», – заявіла галоўнакамандаваньне паўночнакарэйскай арміі ў адказ на апошнія папярэджаньні ЗША ў іх адрас.
Паўночнакарэйская армія ўспрыняла апошнія выказваньні Дональда Трампа як «поўныя глупствы». У аўторак амэрыканскі прэзыдэнт папярэдзіў, што калі КНДР не перастане пагражаць Амэрыцы, то яе сустрэне «агонь і гнеў, якіх мір яшчэ ня бачыў».
Апошні канфлікт завастрыўся пасьля таго, як ААН па заяве ЗША ўзмацніла санкцыі супраць Паўночнай Карэі. Санкцыі былі ўзмоцненыя пасьля інфармацыі аб тым, што краіна правяла чарговае пасьпяховае выпрабаваньне ракет. У адказ на санкцыі КНДР пагразіла, што можа атакаваць амэрыканскую выспу Гуам.
Паўночнакарэйская армія паінфармавала сёньня, што да паловы жніўня будзе гатовая выстраліць у напрамку выспы чатыры ракеты сярэдняга радыюсу, якія маглі б упасьці ў мора толькі 30-40 км ад выспы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт