Logo Polskiego Radia
Print

Навальніцы ў Польшчы: ёсьць чалавечыя ахвяры

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.08.2017 15:24
Сярод загінулых ад стыхіі – дзьве дзяўчынкі-скаўткі.
Наступствы стыхіі ў горадзе Лодзь, 12 жніўня 2017 г.Наступствы стыхіі ў горадзе Лодзь, 12 жніўня 2017 г.PAP/Grzegorz Michałowski

Жорсткія навальніцы пракаціліся па тэрыторыі Польшчы ўвечары ў пятніцу і ў суботу. Ад стыхіі загінулі пяць чалавек. Самая цяжкая сытуацыя склалася на поўначы краіны – у Паморскім ваяводзтве. Усе сьмяротныя выпадкі здарыліся менавіта там. Двое з загінулых – падлеткі. Дзяўчынкі з горада Лодзь, якія адпачывалі ў скаўцкім лягеры, загінулі з-за зламанага віхрам дрэва, якое ўпала на іх намёт.

Камэндант польскай пажарнай службы Лешак Сускі паведаміў, што ратаўнікі выяжджалі на ліквідацыю наступстваў стыхіі 10 тысячаў разоў. У ратавальных акцыях прымалі ўдзел 28 тысячаў пажарных і 4 тысячы машынаў.

Ліквідацыю наступстваў буры ўзялі пад кантроль прэм’ер і міністар унутраных справаў Польшчы.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт