Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі за мінулыя выхадныя патанулі 7 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.08.2017 10:07
Ахвярамі вады ў тым ліку сталі двое дзяцей.
Здымак іае ілюстрацыйны характарЗдымак іае ілюстрацыйны характарphoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

У Беларусі за мінулыя выхадныя патанулі 7 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

"У Беларусі за 12-13 жніўня зарэгістравана 7 утапленьняў. Ахвярамі вады ў тым ліку сталі двое дзяцей", - сказалі ў прэс-службе. У Гарадзкую клінічную бальніцу хуткай мэдыцынскай дапамогі Менска ў выхадныя з цеплавымі ўдарамі былі шпіталізаваны тры асобы: у суботу 18-гадовыя хлопец і дзяўчына, у нядзелю - адна жанчына.

Выхадныя ў Беларусі выдаліся гарачымі. Тэмпэратура паветра дасягала 28-34 градусаў, месцамі па Берасьцейскай вобласьці было плюс 35. На гэтым тыдні спякота трохі сыдзе.

Першую палову тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць павышаны атмасфэрны ціск. Пераменная воблачнасьць і без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Да выхадных тэмпэратура паветра пачне павышацца, распавёў TUT.BY начальнік службы мэтэаралягічных прагнозаў Белгідрамэта Мінпрыроды Дзьмітрый Рабаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт