Logo Polskiego Radia
Print

У Францыі здарыўся чарговы тэракт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.08.2017 11:16
У панядзелак увечары нападнік пратараніў на машыне піцэрыю на ўскраіне Парыжа.
Foto: ETIENNE LAURENT/PAP/EPA.

Загінула 13-гадовая дзяўчынка, а 12 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку чатыры сурʼёзна. Сярод цяжкапараненых малодшы брат дзяўчынкі, паведаміла францускае МУС.

Трагедыя адбылася ў невялікім мястэчку Сэт-Сор, што знаходзіцца на адлегласьці каля 55 км на ўсход ад Парыжа.

Аўтамабіль на хуткасьці ўехаў у рэстаран і раскідаў усіх кліентаў і супрацоўнікаў, якія былі ў яго на шляху, распавёў адзін са сьведак.

Прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Францыі завіў, што злачынец – гэта 32-гадовы француз. Ён затрыманы паліцыяй, якая ачапіла ўвесь раён кардонам бясьпекі.

Гэта працяг шэрагу трагічных нападаў на жыхароў Францыі. На мінулым тыдні мужчына наехаў машынай у прыгарадзе Парыжа на групу жаўнераў. Нападнік быў паранены і арыштаваны паліцыяй. Летась у Ніцы на сьвята Дзень узяцьця Бастыліі (14 ліпеня) баявік уехаў у натоўп грузавіком, забіўшы 84 асобы.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт