Logo Polskiego Radia
Print

Валавы ўнутраны прадукт Польшчы ўпэўнена расьце

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.08.2017 13:06
Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы апублікавала аптымістычныя дадзеныя.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Валавы ўнутраны прадукт Польшчы ў другім квартале вырас на 3,9% у параўнаньні з адпаведным пэрыядам мінулага году. Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы ў сераду апублікавала ацэнку эканамічнага росту краіны.

У першым квартале ВУП вырас на 4%. Эканамісты канстатуюць, што эканоміка Польшчы адчувае сябе вельмі добра. Спажываньне падштурхоўвае праграма сацыяльнай дапамогі «500+» (штомесячныя выплаты 500 злотых (каля 125 эўра) на другое й кожнае наступнае дзіця ў сям’і), а таксама добрая сытуацыя на рынку працы. Акрамя таго, Польшча павялічыла выкарыстаньне фондаў Эўрапейскага зьвязу.

Дэтальную інфармацыю наконт эканамічнага росту краіны Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне апублікуе 31 жніўня.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт