Logo Polskiego Radia
Print

Беларуска Алёна Дубіцкая выйграла лёгкаатлетычны турнір у Польшчы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.08.2017 16:20
Спарцмэнка зь Беларусі стала найлепшай у штурханьні ядра.
Алёна Дубіцкая. Фота інфармагенцтва БЕЛТА. Алёна Дубіцкая. Фота інфармагенцтва БЕЛТА. belta.by

Беларуская спарцмэнка Алёна Дубіцкая выйграла спаборніцтвы па штурханьні ядра, якія прайшлі ў рамках Мэмарыяльнага турніру Камілы Скалімоўскай у Варшаве. Пра гэта паведамляе польскі партал onet.pl. Беларуска штурхнула снарад на адлегласьць 17 м 90 см, абышоўшы атлетак з Польшчы: Паўліну Губу й Клаўдыю Кардаш.

27-гадовая Алёна Дубіцкая – лёгкаатлетка, якая спэцыялізуецца на штурханьні ядра, майстар спорту міжнароднага клясу. У мінулым годзе яна заняла 6-е месца на Чэмпіянаце Эўропы ў Амстэрдаме і 8-е месца – на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

Мэмарыял Камілы Скалімоўскай – гэта міжнародны турнір, які штогод праводзіцца ў Варшаве ў памяць аб польскай атлетцы Каміле Скалімоўскай, алімпійскай чэмпіёнцы ў мятаньні молату, якая заўчасна памерла ў лютым 2009 году.

onet.pl/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт