Logo Polskiego Radia
Print

Гігант Google купіў беларускую IT-кампанію

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.08.2017 10:20
Стартап AIMatter стаў першай беларускай фірмай, набытай амэрыканскай карпарацыяй.
Галоўная старонка сайту кампаніі AIMatter. Галоўная старонка сайту кампаніі AIMatter. aimetter.com

Амэрыканская кампанія Google Inc набыла маладую беларускую кампанію AIMatter, якая займаецца разьвіцьцём штучнага інтэлекту. Гэта першая пакупка сусьветнавядомай заходняй фірмай беларускай IT-кампаніі, паведамляе партал TUT.BY

Кампанія AIMatter была заснаваная ў Менску ўсяго каля году назад праграмістамі Юрыем Мяльнічакам і Юрыем Гурскім. За гэты час яна распрацавала ўнікальную тэхналёгію рэдагаваньня відэа пры дапамозе штучнага інтэлекту, выпусьціла некалькі мабільных аплікацыяў і далучылася да вядучай IT-кампаніі сьвету. У AIMatter працуюць выключна беларускія праграмісты, а інтэлектуальны прадукт, які яны ствараюць, застаецца ва ўласнасьці беларускай фірмы.

Кампанія распрацавала тэхналёгію, якая дазваляе рэдагаваць відэа ў рэальным часе пра дапамозе штучнага інтэлекту. Самым вядомым прадуктам кампаніі стала аплікацыя Fabby Look, якая можа зьмяняць колер валасоў чалавека альбо зьмяняць фон відэатрансьляцыі і працуе наўпрост з мабільнага тэлефона.

Сума, за якую Google набыў беларускі стартап, не разгалошваецца. Ўладальнікі AIMatter заяўляюць толькі, што яны «вельмі задаволеныя ўмовамі зьдзелкі».

tut.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт