Logo Polskiego Radia
Print

Сэйм пачынае разгляд новага законапраекту супраць абортаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.08.2017 14:44
Законапраект, прапанаваны грамадзянамі, прадугледжвае скасаваньне адной з трох магчымых прычынаў для легальнага аборту ў Польшчы.
Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча Заля паседжаньняў Сэйму Рэспублікі Польшча commons.wikimedia.org/Katarzyna Czerwińska/CC BY-SA 3.0

Польскі парлямэнт пачынае разгляд законапраекту, вядомага як ініцыятыва «Затрымай аборты», які быў прапанаваны грамадзкімі арганізацыямі. Аўтар законапраекту – фонд «Жыцьцё й сям’я» (Fundacja Życie i Rodzina) – дабіваецца адмены аднаго з трох магчымых прычынаў для легальнага аборту ў Польшчы.

«Гаворка ідзе пра эўгенічную прычыну – гэта значыць аборт пры падазрэньні на цяжкую хваробу ненароджанага дзіця», – кажа супрацоўніца фонду Магдалена Кажэква-Калішук. Паводле яе словаў, сьцьвердзіць здаровае дзіцё ці не, са 100% гарантыяй ня можа ніхто, а пасьля аборту ніхто гэтага ўжо не правярае.

Праект «Затрымай аборты», у адрозьненьні ад ранейшай ініцыятывы «Стоп абортам», не прадугледжвае крымінальнага перасьледу жанчынаў за зьдзяйсьненьне аборту. Яго аўтары канцэнтруюцца перш за ўсё на скасаваньні так званага «эўгенічнага выключэньня».

Аборты ў Польшчы забароненыя на любым тэрміне цяжарнасьці. Зрабіць аборт дазваляецца толькі тады, ткалі цяжарнасьць стварае пагрозу для жыцьця й здароўя жанчыны, зьяўляецца вынікам гвалту, альбо існуе «высокая верагоднасьць сурʼёзных і незваротных парушэньняў у развіцьці плоду ці невылечнай хваробы, яка пагражае яго жыцьцю».

Дзеля таго, каб патрапіць на разгляд парлямэнту, законапраект, створаны грамадзянамі, павінен сабраць ня менш за 100 тысячаў подпісаў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт