Logo Polskiego Radia
Print

Віленскі аэрапорт адчыніўся пасьля рэканструкцыі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.08.2017 15:11
У чацьвер уначы на адрамантаванай узьлётнай паласе прызямліцца першы самалёт.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Міжнародны аэрапорт у Вільні ўзнавіў сваю працу пасьля рамонту. У ноч 18 жніўня на ім прызямліцца першы самалёт.

З-за рамонту ўзьлётнай паласы аэрапорт не працаваў 35 дзён. У выніку рэканструкцыі было заменена асфальтавае пакрыцьцё, усталявана новае асьвятленьне, замененыя інжынэрныя сеткі.

Рамонтныя працы будуць працягвацца яшчэ некалькі месяцаў, але яны не паўплываюць на графік працы аэрапорту. Першым на адрамантаваным лётнішчы прызямліцца рэйс з Рыгі, другім будзе самалёт з Варшавы.

Узьлётная паласа віленскага аэрапорту патрабавала грунтоўнай рэканструкцыі. Апошні раз яе капітальна рамантавалі 20 гадоў таму. На час рэканструкцыі рэйсы з аэрапорту ў Вільні былі перанесеныя на аэрадром у Коўне, які разьмешчаны ў 100 кілямэтрах ад сталіцы Летувы.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт