Logo Polskiego Radia
Print

Крэмль хоча супрацоўнічаць з Ватыканам

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.08.2017 17:00
З 20 па 23 жніўня Маскву наведае дзяржаўны сакратар Апостальскай сталіцы П’етра Паралін.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Расея жадае супрацоўнічаць з Ватыканам у пытаньнях, зьвязаных з падтрыманьнем міру на сьвеце – даведалася Польскае радыё з неафіцыйных крыніцаў. Гэтая тэма будзе закранутая падчас перамоваў паміж прадстаўнікамі Расеі й Ватыкану, якія пройдуць на будучым тыдні.

З 20 па 23 жніўня Маскву наведае дзяржаўны сакратар Апостальскай сталіцы П’етра Паралін. Ён сустрэнецца з каталіцкімі вернікамі і прадстаўнікамі каталіцкага духавенства, а таксама прыме ўдзел у імшы ў маскоўскім саборы Беззаганнага зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі.

Кіраўнік дыпляматычнай службы Ватыкану сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, патрыярхам Маскоўскім Кірылам, а таксама міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым. Ці будзе падчас сустрэчы закранацца пытаньне візыту Рымскага Папы ў Расею, пакуль застаецца невядомым.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт