Logo Polskiego Radia
Print

У Барсэлёне фургон уехаў у натоўп (АБНОЎЛЕНА)

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.08.2017 18:12
У выніку тэракту загінулі 12 чалавек, 80 былі параненыя
PAP/EPA/David Armengou

Фургон уехаў у натоўп людзей у цэнтры гішпанскай Барсэлёны. Трагедыя адбылася на вуліцы La Rambla. У выніку тэракту загінулі 12 чалавек, 80 былі параненыя.

Паліцыя затрымала двух падазраваных у нападзе. Цела яшчэ аднаго зь меркаваных арганізатараў тэракту было знойдзена пад Барсэлёнай. Ён спрабаваў зьбіць двух паліцэйскіх на трасе. Афіцэры некалькі разоў выстралілі па машыне. Невядома, ці тэрарыст быў сьмяротна паранены, ці зьдзейсьніў самагубства.

Тэлеканал RTVE сьцьвярджае, што адзін з затрыманых - гэта ўраджэнец францускага Марсэля Дрыс Укабір, які пражывае ў гішпанскім горадзе Хірона.

Адказнасьць за тэракт ужо ўзяла на сябе так званая Ісламская дзяржава.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт