Logo Polskiego Radia
Print

Урад Польшчы прызначыць 40 млн злотых дапамогі пацярпелым ад непагадзі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.08.2017 10:02
У выніку навальніц і моцнага ветру ноччу з 11 на 12 жніўня ў Польшчы загінула 6 чалавек, дзесяткі былі параненыя.
Паламаны ўраганам лес у Паморскім ваяводзтве (поўнач Польшчы)Паламаны ўраганам лес у Паморскім ваяводзтве (поўнач Польшчы)PAP/Adam Warżawa

Урад Польшчы прызначыць 40 млн злотых (каля 10 млн эўра) дапамогі пацярпелым ад непагадзі. Грошы будуць выдаткаваныя зь бюджэтнага рэзэрву, паведаміў прэс-сакратар Кабінэту міністраў Польшчы Рафал Бахэнэк (Rafał Bochenek).
У выніку навальніц і моцнага ветру, які месцамі пераходзіў у сьмерч, ноччу з 11 на 12 жніўня ў Польшчы загінула 6 чалавек, дзесяткі былі параненыя. Ураган зьнішчыў тысячы дамоў і 44 тыс. гектараў лясных масіваў у заходняй, паўднёва-заходняй м паўночнай Польшчы. Стыхія пашкодзіла больш за 4 тыс. будынкаў, у тым ліку больш за 3 тыс. жылых.
Рафал Бахэнэк сказаў, што некаторыя жыхары заходняй і паўночнай Польшчы ўжо атрымліваюць фінансавыя сродкі на свае рахункі. На дадзены момант вядзецца дакладны падлік стратаў, нанесеных стыхіяй. Паводле прэс-сакратара, адпаведныя службы надалей ліквідуюць наступствы непагадзі. Між іншым, рамонтныя брыгады працуюць над уключэньнем у эксплюатацыю больш за 100 км пашкоджанага чыгуначнага палатна, зь ліквідацыяй наступстваў урагану змагаюцца таксама энэргетыкі. Дзяржаўная страхавая кампанія PZU і энэргакампаніі працуюць у надзвычайным рэжыме.

Урад Польшчы прызначыць 40 млн злотых (каля 10 млн эўра) дапамогі пацярпелым ад непагадзі. Грошы будуць выдаткаваныя зь бюджэтнага рэзэрву, паведаміў прэс-сакратар Кабінэту міністраў Польшчы Рафал Бахэнэк (Rafał Bochenek).

У выніку навальніц і моцнага ветру, які месцамі пераходзіў у сьмерч, ноччу з 11 на 12 жніўня ў Польшчы загінула 6 чалавек, дзясяткі былі параненыя. Ураган зьнішчыў тысячы дамоў і 44 тыс. гектараў лясных масіваў у заходняй, паўднёва-заходняй і паўночнай Польшчы. Стыхія пашкодзіла больш за 4 тыс. будынкаў, у тым ліку больш за 3 тыс. жылых.

Рафал Бахэнэк сказаў, што некаторыя жыхары заходняй і паўночнай Польшчы ўжо атрымліваюць фінансавыя сродкі на свае рахункі. На дадзены момант вядзецца дакладны падлік стратаў, нанесеных стыхіяй.

Паводле прэс-сакратара, адпаведныя службы надалей ліквідуюць наступствы непагадзі. Між іншым, рамонтныя брыгады працуюць над уключэньнем у эксплюатацыю больш за 100 км пашкоджанага чыгуначнага палатна, зь ліквідацыяй наступстваў урагану змагаюцца таксама энэргетыкі.

Дзяржаўная страхавая кампанія PZU і энэргакампаніі працуюць у надзвычайным рэжыме.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт