Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й НАТА цікавяцца беларуска-расейскімі манэўрамі «Захад 2017»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.08.2017 15:05
У Варшаве пытаньне вучэньняў абмяркуюць прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда (зьлева) і генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг падчас сустрэчы ў маі 2016 года ў Варшаве Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда (зьлева) і генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг падчас сустрэчы ў маі 2016 года ў Варшаве Andrzej Hrechorowicz/KPRP

У чацьвер увечары прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца зь генэральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбэргам. Сустрэча пройдзе ў варшаўскім прэзыдэнцкім палацы «Бэльвэдэр», паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.

Першапачаткова сустрэча будзе праходзіць у фармаце «два на два», пазьней да перамоў далучацца міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі й кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі Павал Солях.

Асноўнымі тэмамі перамоў паміж Дудам і Столтэнбэргам будзе пытаньне рэгіянальнай бясьпекі, а таксама беларуска-расейскія манэўры «Захад 2017», якія пройдуць у Беларусі 14-20 верасьня.

Паводле Шчэрскага, Енс Столтэнбэрг падчас візыту наведае таксама месцы дысьлякацыі сіл НАТА ў Польшчы.

Перад гэтым прэзыдэнт Польшчы й генэральны сакратар НАТА правялі перамовы падчас саміту альянсу ў канцы мая ў Брусэлі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт