Logo Polskiego Radia
Print

У польскім Радаме пачаўся міжнародны авіяфэстываль Air Show-2017 (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.08.2017 19:11
На працягу двух дзён гледачы змогуць убачыць у дзеяньні больш за 160 самалётаў і выступленьні 7 пілятажных груп.
Латвійская пілятажная група "Baltic Bees"Латвійская пілятажная група "Baltic Bees"

Амаль 30 тыс. аматараў авіяцыі прыбыло на адкрыцьцё Міжнародных авіяпаказаў Air Show-2017 у горад Радам, які разьмешчаны ў 100 км ад Варшавы. Гэтае мерапрыемства праходзіць ужо пятнаццаты раз і зьяўляецца найбуйнейшым у Польшчы авіяцыйным фэстывалем.

Арганізатар – Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы й мэрыя Радама (у горадзе пражывае 215 тыс. чалавек, гэта другі па велічыні пасьля Варшавы горад Мазавецкага ваяводзтва). Сёлета ў авіяшоў прымаюць удзел каманды й індывідуальныя ўдзельнікі з 10 краін, у тым ліку з Украіны, Чэхіі, Нідэрляндаў, Італіі, Румыніі, Аўстрыі, Германіі, Летувы й ЗША. На працягу двух дзён гледачы змогуць убачыць у дзеяньні больш за 160 самалётаў і выступленьні 7 пілятажных груп.

На адкрыцьці Air Show-2017 прысутнічаў міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч. Ён зьвярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе паказы зьяўляюцца асаблівымі, паколькі ўваход на іх бясплатны, а ўбачыць на Air Show можна ня толькі авіятэхніку. У прыватнасьці, падчас авіяфэстывалю дэманструецца тэхніка Войска Польскага, у тым ліку цяжкое ўзбраеньне, напрыклад, самаходная артылерыйская ўстаноўка “Краб” польскай вытворчасьці.

Праграма Air Show-2017 уключае ў сябе больш за 20 гадзін авіяпаказаў.
30 жніўня 2009 году падчас паказаў у Радаме пацярпеў крушэньне самалёт Су-27 ВПС Беларусі. Пілёты, палкоўнік Аляксандр Марфіцкі й палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч, адвялі самалёт ад жылых дамоў, але самі загінулі.

вс

фота: PAP/Jacek Turczyk

Ваенна-транспартныя
Ваенна-транспартныя самалёты Casa ВПС Польшчы
На
На авіяфэстываль прыбылі тысячы гледачоў
Пасажырскі
Пасажырскі лайнэр польскай авіякампаніі LOT
...а
...а недзе ў небе...
Паветраныя
Паветраныя маэстра з латвійскай групы "Baltic Bees"
Польскі
Польскі F-16
Украінскі
Украінскі Су-27
...зноў
...зноў "Baltic Bees"
Польская
Польская пілятажная група "Biało-Czerwone Iskry"
Польскія
Польскія F-16
Амэрыканскі
Амэрыканскі стратэгічны бамбавік B-52
/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт