Logo Polskiego Radia
Print

Ракета Паўночнай Карэі праляцела над Японіяй

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.08.2017 09:31
Ракета праляцела над другой па велічыні японскай выспай і ўпала ў Ціхі акіян.
PAP/EPA/JEON HEON-KYUN

Ракета Паўночнай Карэі праляцела над Японіяй
Паўночная Карэя выстралілі ракету, якая праляцела над японская выспай Хакайда, пасьля чаго развалілася на кавалкі і ўпала ў Ціхі акіян.
Як паінфармаваў прэс-сакратар Японіі Ёсіхідэ Суга, ракета ўпала ў акіян у адлегласьці 1180 км ад мысу Эрыма, разьмешчанага ў паўднёва-ўсходняй частцы выспы Хакайда. Суга зазначыў, што ніводная з трох частак ракеты пасьля распаду не ўпала на тэрыторыю Японіі.
«Выстрэльваючы ракету ў напрамку Японіі, КНДР стварыла надзвычай сур’ёзную, беспрэцэдэнтную пагрозу для бясьпекі Японіі», – ацаніў Суга.
Як паінфармавала агенцтва Кіёда, спасылаючыся на вайсковыя крыніцы, Японія не зрабіла спробы «перахапіць карэйскую ракету».
У сваю чаргу Паўднёвая Карэя сьцьвярджае, што паўночнакарэйская ракета праляцела 2700 км, дасягаючы вышыні 550 км. Зазначаецца, што аналіз акалічнасьцяў запуску ракеты вядзецца ў сьціслай супрацы з вайскоўцамі ЗША.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт