Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы ўручыла дыпляматычную ноту амбасадару Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.08.2017 11:21
Польскі бок выказаў занепакоенасьць у сувязі са складанасьцямі ў доступе да месца смаленскай авіякатастрофы.
Обломки польского правительственного самолета, разбившегося под Смоленском 10 апреля 2010 годаОбломки польского правительственного самолета, разбившегося под Смоленском 10 апреля 2010 годаFoto: Włodzimierz Pac/Polskie Radio

МЗС Польшчы ўручыла дыпляматычную ноту амбасадару Расеі
Віцэ-міністар замежных спраў па пытаньнях усходняй палітыкі Барташ Ціхоцкі ўручыў амбасадару Расеі Сяргею Андрэеву дыпляматычную ноту і выказаў занепакоенасьць у сувязі са складанасьцямі ў доступе да месца смаленскай авіякатастрофы.
Віцэ-міністар закрануў у размове з расейскім амбасадарам таксама пытаньне ўсталяваньня помніка на месцы катастрофы самалёта Ту-154М, “што абавязаліся зрабіць абедзьве дзяржавы ўжо ў 2010 годзе”. Паводле МЗС, польскі бок заявіў пра “няспынную гатоўнасьць вярнуцца да размоваў на тэму плянаў будовы помніка ахвярам катастрофы”.
“Польскі бок спадзяецца, што расейскі бок не дапусьціць ніякіх крокаў, якія маглі б якім-небудзь чынам ускладніць свабодны доступ да месца катастрофы самалёту Ту-154М, якія пазбаўлялі б гэтае месца асаблівага характару – як цяпер, так і ў будучыні”, - гаворыцца ў камюніке МЗС.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт