Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 20 сьмяротных ахвяр паводкі ў Тэхасе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.08.2017 10:58
У самым вялікім горадзе штату, Х'юстане, па прычынах бясьпекі ўведзена паліцэйская гадзіна.
PAP/EPA/TANNEN MAURY

Больш за 20 сьмяротных ахвяр паводкі ў Тэхасе
Прынамсі 21 сьмяротная ахвяра – гэта апошні вынік паводкі ў Тэхасе, якая стала наступствам урагану «Харві». У самым вялікім горадзе штату, Хьюстане, па прычынах бясьпекі ўведзена паліцэйская гадзіна. Яна ўведзена ў сувязі з частымі выпадкамі крадзяжоў у дамах і крамах. Паліцыя інфармуе, што мае дачыненьне са збройнымі нападамі. У часе паліцэйскай гадзіны нельга выкарыстоўваць аўтамабілі, знаходзіцца ў грамадзкіх месцах.
У Хьюстане адчыненыя некалькі сховішчаў для жыхароў, дамы якіх затопленыя. У больш за 2-мільённым горадзе ўзровень вады надалей падымаецца. Чакаецца, што максымальны ўзровень будзе дасягнуты сёньня ці заўтра. Два супрацьпаводкавыя вадасховішчы пачынаюць прапускаць ваду ў выніку перапоўненасьці.
Улады штату Тэхас правялі эвакуацыю жыхароў у радыюсе 2,5 км ад хімічнага заводу «Аркема». Пажарныя службы папярэджваюць, што ў любы момант там можа адбыцца выбух. Завод пашкоджаны ў выніку ўрагану і паводкі.

Прынамсі 21 сьмяротная ахвяра – гэта апошні вынік паводкі ў Тэхасе, якая стала наступствам урагану «Харві». У самым вялікім горадзе штату, Х'юстане, па прычынах бясьпекі ўведзена паліцэйская гадзіна. Яна ўведзена ў сувязі з частымі выпадкамі крадзяжоў у дамах і крамах. Паліцыя інфармуе, што мае дачыненьне са збройнымі нападамі. У часе паліцэйскай гадзіны нельга выкарыстоўваць аўтамабілі, знаходзіцца ў грамадзкіх месцах.

У Х'юстане адчыненыя некалькі сховішчаў для жыхароў, дамы якіх затопленыя. У больш за 2-мільённым горадзе ўзровень вады надалей падымаецца. Чакаецца, што максымальны ўзровень будзе дасягнуты сёньня ці заўтра. Два супрацьпаводкавыя вадасховішчы пачынаюць прапускаць ваду ў выніку перапоўненасьці.

Улады штату Тэхас правялі эвакуацыю жыхароў у радыюсе 2,5 км ад хімічнага заводу «Аркема». Пажарныя службы папярэджваюць, што ў любы момант там можа адбыцца выбух. Завод пашкоджаны ў выніку ўрагану і паводкі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт