Logo Polskiego Radia
Print

37 гадоў таму было падпісанае гістарычнае Жнівеньскае паразуменьне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.08.2017 13:04
Улады пагадзіліся зарэгістраваць прафсаюз «Салідарнасьць» і вызваліць палітвязьняў - агулам прыняты 21 пастулят.
Прафсаюз "Салідарнасьць" - сымбаль перамен 80-ыхПрафсаюз "Салідарнасьць" - сымбаль перамен 80-ых

37 гадоў таму, 30 жніўня 1980 году, камуністычныя ўлады падпісалі пагадненьне з удзельнікамі страйку ў Шчэцінскай суднавэрфі. Гэта было адно з паразуменьняў, якое заканчвала хвалю пратэстаў у жніўні 1980 году. На наступны дзень падобны дакумэнт быў падпісаны ў Гданьску, а 3 верасьня ў Ястшэмбю.
Пратэсты ў Шчэціне распачаліся 18 жніўня. Пасьля поўдня адбылася сустрэча прадстаўнікоў удзельнікаў страйку. На паседжаньні быў абраны 7-асабовы прэзыдыюм пратэстнага камітэту пад кіраўніцтвам Мар’яна Юрчыка.
30 жніўня 1980 году Юрчык быў першай асобай, якая падпісвала з урадам Жнівеньскае пагадненьне. Урад прадстаўляў віцэ-прэм’ер Казімеж Барцікоўскі.
Улады пагадзіліся зарэгістраваць прафсаюз «Салідарнасьць», вызваліць палітвязьняў, паставіць помнік ахвярам сьнежня 1970 году і правесьці эканамічныя рэформы.
Жнівеньскае пагадненьне прызнавала незалежным прафсаюзам права на дзейнасьць і давала шэраг правоў. Дзякуючы гэтаму стала магчымым узьнікненьне першага свабоднага, незалежнага прафсаюзу «Салідарнасьць». Улады паабяцалі апублікаваць цягам некалькіх месяцаў пляны эканамічнай рэформы, падрыхтаваць закон аб абмежаваньні цэнзуры і разгляду заяваў звольненых з працы пасьля страйкаў у 1970 і 1976 годзе.
Падпісаньне гістарычнага паразуменьня паклала пачатак падзеньня камунізму ў Польшчы, а пасрэдна – сыстэмных перамен у іншых эўрапейскіх дзяржавах камуністычнага блёку.

37 гадоў таму, 30 жніўня 1980 году, камуністычныя ўлады падпісалі пагадненьне з удзельнікамі страйку ў Шчэцінскай суднавэрфі. Гэта было адно з паразуменьняў, якое заканчвала хвалю пратэстаў у жніўні 1980 году. На наступны дзень падобны дакумэнт быў падпісаны ў Гданьску, а 3 верасьня ў Ястшэмбю.

Пратэсты ў Шчэціне распачаліся 18 жніўня. Пасьля поўдня адбылася сустрэча прадстаўнікоў удзельнікаў страйку. На паседжаньні быў абраны 7-асабовы прэзыдыюм пратэстнага камітэту пад кіраўніцтвам Мар’яна Юрчыка.

30 жніўня 1980 году Юрчык быў першай асобай, якая падпісвала з урадам Жнівеньскае пагадненьне. Урад прадстаўляў віцэ-прэм’ер Казімеж Барцікоўскі.

Улады пагадзіліся зарэгістраваць прафсаюз «Салідарнасьць», вызваліць палітвязьняў, паставіць помнік ахвярам сьнежня 1970 году і правесьці эканамічныя рэформы.

Жнівеньскае пагадненьне прызнавала незалежным прафсаюзам права на дзейнасьць і давала шэраг правоў. Дзякуючы гэтаму стала магчымым узьнікненьне першага свабоднага, незалежнага прафсаюзу «Салідарнасьць». Улады паабяцалі апублікаваць цягам некалькіх месяцаў пляны эканамічнай рэформы, падрыхтаваць закон аб абмежаваньні цэнзуры і разгледзець заявы звольненых з працы пасьля страйкаў у 1970 і 1976 годзе.

Падпісаньне гістарычнага паразуменьня паклала пачатак падзеньня камунізму ў Польшчы, а пасрэдна – сыстэмных перамен у іншых эўрапейскіх дзяржавах камуністычнага блёку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт