Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаюць гадавіну пачатку Другой сусьветнай вайны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.09.2017 09:27
У Гданьску й Гдыні прайшлі афіцыйныя ўрачыстасьці з удзелам кіраўнікоў краіны ды ўраду.
Foto: PAP/Radek Pietruszka

Галоўныя ўрачыстасьці прайшлі на Вэстэрплятэ. Гэта сымбаль гераізму польскага жаўнера, заявіў прэзыдэнт Анджэй Дуда падчас урачыстасьцяў з нагоды 78 гадавіны пачатку Другой сусьветнай вайны.

Прэм’ер-міністар Бэта Шыдла дадала, што гэта выключнае месца для кожнага паляка. Вэстэрплятэ – гэта сымбаль нязломнага духу, гераізму ды патрыятызму польскага народа.

Польскі прэзыдэнт зазначыў, што сёньня вельмі важна памятаць, хто быў агрэсарам, а хто ахвярай вайны. Памяць мае найважнейшае значэньне. Нельга дазволіць, каб сёньня затушоўвалі элемэнтарную праўду, падкрэсьліў кіраўнік краіны.

Польскія палітыкі выказалі надзею, што Другая сусьветная вайна стала ўрокам для ўсяго сьвету, урокам таго, да чаго вядзе нянавісьць, пагарда, агрэсія.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт