Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Алексіевіч запрасіла ў Менск Людмілу Ўліцкую

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.09.2017 21:14
Вядомая расейская пісьменьніца стане госьцем інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч.
Людміла Ўліцкая. Фота: Ivan Trefilov (RFE/RL)Людміла Ўліцкая. Фота: Ivan Trefilov (RFE/RL)Ivan Trefilov (RFE/RL)/svaboda.org

Чарговым госьцем інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч стане расейская літаратарка Людміла Ўліцкая – паведамляе «Радыё Свабода».

Сустрэча адбудзецца 26 верасьня а 19-й гадзіне ў менскім Палацы мастацтваў.

Людміла Ўліцкая – папулярная пісьменьніца і сцэнарыстка, аўтарка больш чым двух дзесяткаў раманаў, п’есаў і кінасцэнарыяў. Яе творы перакладзены на 30 моваў сьвету.

Яна зьяўляецца ляўрэаткай прэміі «Расейскі Букер» за раман «Казус Кукоцкага», прэміі «Вялікая кніга» за раман «Даніэль Штайн, перакладчык», прэміі Грынцанэ Кавур за раман «Шчыра ваш, Шурык», кавалерам францускага Ордэну Ганаровага Легіёну. У 2007 годзе Ўліцкая заснавала Фонд у падтрымку гуманітарных ініцыятываў.

Людміла Ўліцкая зьяўляецца пасьлядоўным крытыкам палітыкі сучаснага расейскага кіраўніцтва. Яна асудзіла анэксію Крыму і ўмяшаньне Расеі ў падзеі на ўсходзе Ўкраіны.

Svaboda.org/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт