Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачаўся навучальны год

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.09.2017 11:00
Урачыстая лінейка з удзелам прэм’ер міністра й міністра адукацыі прайшла ў Падкарпацкім ваяводзтве.
Foto: PAP/Darek Delmanowicz

У панядзелак у Цэнтры прафэсійнага навучаньня ў Дабжыхаве ў Падкарпацкім ваяводзтве прайшло ўрачыстае адкрыцьцё навучальнага 2017/18 года з удзелам прэмʼер-міністра Бэаты Шыдла й міністра адукацыі Анны Залеўскай.

У адпаведнасьці з рэформай адукацыі, цяперашняя сыстэма, якая складалася з 6-гадовай пачатковай школы, 3-гадовай сярэдняй школы, 3-гадовага ліцэя/4-гадовай тэхнічнай школы, 3-гадовай прафэсійнай школы, будзе паступова адмененая. Замест яе будзе 8-гадовая пачатковая школа, 4-гадоваая поўная сярэдняя школа ды 5-гадовая тэхнічная школа.

Міністэрства адукацыі Польшчы паведаміла, што сёлета ў школы ў Польшчы пайшло 4 мільёны 915 тысяч дзяцей і падлеткаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт