Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія пагражае Польшчы Эўрапейскім судом

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.09.2017 15:01
Эўрапейская камісія хоча, каб у бліжэйшы час палякі прынялі бежанцаў, разьмеркаваных паміж краінамі ЭЗ.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Эўракамісія пагражае Польшчы Эўрапейскім судом
Эўрапейская камісія хоча, каб у бліжэйшым часе палякі прынялі бежанцаў, разьмеркаваных паміж краінамі ЭЗ.
Эўрапейская камісія заявіла, што падасьць на Польшчу, Вугоршчыну й Чэхію скаргу ў Эўрапейскі суд, калі ў бліжэйшыя тыдні згаданыя краіны не прымуць бежанцаў, разьмеркаваных паміж краінамі ЭЗ. Пра гэта паведаміў камісар па пытаньнях міграцыі Дзімітрыс Аўрамопулас.
Некалькі тыдняў таму ў Брусэль пачаў супраць Польшчы другі этап працэдуры па пытаньні парушэньня заканадаўства ЭЗ. Калі - як сказаў камісар - Польшча не прыме ў бліжэйшым часе бежанцаў зь лягераў у Грэцыі й Італіі, камісія прыступіць да трэцяга этапу працэдуры, то бок ЭЗ накіруе пазоў у суд.
Эўракамісар таксама выказаў задавальненьне ў сувязі зь сёньняшнім рашэньнем Эўрапейскага суду ў Люксэмбургу, які адхіліў скаргі Вугоршчыны й Славаччыны наконт прымусовага разьмеркаваньня бежанцаў на тэрыторыі ЭЗ.
Дзімітрыс Аўрамопулас сказаў, што гэтае рашэньне пацьвярджае, што Эўракамісія мела рацыю. „Гэта вельмі добрая навіна”, - пракамэнтаваў камісар.
аз

Эўрапейская камісія заявіла, што падасьць на Польшчу, Вугоршчыну й Чэхію скаргу ў Эўрапейскі суд, калі ў бліжэйшыя тыдні згаданыя краіны ня прымуць бежанцаў, разьмеркаваных паміж краінамі ЭЗ. Пра гэта паведаміў камісар па пытаньнях міграцыі Дзімітрыс Аўрамопуляс.

Некалькі тыдняў таму Брусэль пачаў супраць Польшчы другі этап працэдуры па пытаньні парушэньня заканадаўства ЭЗ. Калі, як сказаў камісар, Польшча ня прыме ў бліжэйшым часе бежанцаў зь лягераў у Грэцыі й Італіі, то камісія прыступіць да трэцяга этапу працэдуры, то бок ЭЗ накіруе пазоў у суд.

Эўракамісар таксама выказаў задавальненьне ў сувязі зь сёньняшнім рашэньнем Эўрапейскага суду ў Люксэмбургу, які адхіліў скаргі Вугоршчыны й Славаччыны наконт прымусовага разьмеркаваньня бежанцаў на тэрыторыі ЭЗ.

Дзімітрыс Аўрамопуляс сказаў, што гэтае рашэньне пацьвярджае, што Эўракамісія мела рацыю. „Гэта вельмі добрая навіна”, - пракамэнтаваў камісар.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт