Logo Polskiego Radia
Print

Столтэнбэрг: Вучэньні «Захад-2017" не пагражаюць ні адной з краін НАТО

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.09.2017 10:40
Раней у сераду Столтэнбэрг заявіў, што НАТО накіруе трох назіральнікаў на вучэньні «Захад-2017».
Енс Столтэнбэрг сярод жаўнераў НАТО ў ЭстонііЕнс Столтэнбэрг сярод жаўнераў НАТО ў ЭстонііPAP/EPA/Valda Kalnina

Расейска-беларускія вучэньні «Захад-2017" не пагражаюць непасрэдна ні адной з краін НАТО. Пра гэта заявіў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг у сераду ў Эстоніі.
«Мы будзем уважліва сачыць за ходам вучэньняў, і мы на варце, хоць і захоўваем спакой, бо ня бачым непасрэднай пагрозы ні аднаму з саюзьнікаў НАТО», - сказаў ён.
Раней у сераду Столтэнбэрг заявіў, што НАТО накіруе трох назіральнікаў на вучэньні «Захад-2017». «Мы атрымалі запрашэньне ад Расеі й Беларусі й адпраўляем трох экспэртаў на вучэньні», - паведаміў ён. Пры гэтым ён заклікаў да большага ўзроўню транспарэнтнасьці гэтых манэўраў.
Раней кіраўнік альянсу паведамляў, што Беларусь запрасіла назіраць за вучэньнямі на працягу пяці дзён, а Расея - аднаго.
Вучэньні «Захад-2017» пройдуць з 14 па 20 верасьня. Начальнік Генштаба Ўзброеных сіл Беларусі Алег Белаконеў 29 жніўня паведаміў, што ў іх будуць задзейнічаны 12 700 вайскоўцаў (зь іх каля 10 тысяч - у Беларусі), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку 140 танкаў, да 150 адзінак артылерыі, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

tut.by/тасс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт