Logo Polskiego Radia
Print

КДБ, Штазі й «Nord Stream» - адно цэлае, мяркуе дацкі журналіст

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.09.2017 17:36
«За пытаньнем прасоўваньня будаўніцтва газаправоду «Nord Stream» стаялі агенты савецкага КДБ і Штазі».
pixabay.com/Public Domain CC0

За пытаньнем прасоўваньня будаўніцтва газаправоду «Nord Stream» стаялі агенты савецкага КДБ і Штазі. Да такой высновы прыходзіць у сваёй кнізе дацкі сьледчы журналіст Енс Хёўсгаард, які заняўся тэмай вядомай трасы пастаўкі газу. Інтэрвію з аўтарам публікуе польскі партал biznesalert.pl.

Паводле Хёўсгаарда, былыя супрацоўнікі савецкіх і гэдэараўскіх спэцслужбаў карумпавалі й шантажавалі высокапастаўленых палітыкаў у Швэцыі, Фінляндыі, Нямеччыне й Даніі з мэтай аказаць на іх ціск падчас падрыхтоўкі да будаўніцтва і ў працэсе будаўніцтва газавай магістралі. У прыватнасьці, аўтар нагадвае, што генэральны дырэктар кампаніі Nord Stream AG Маціяс Варніг (Matthias Warnig) у мінулым быў кадравым афіцэрам Штазі.

Паводле Енса Хёўсгаарда, Уладзімір Пуцін, які поўнасьцю кантралюе «Газпром», і Маціяс Варніг – гэта старыя знаёмыя яшчэ з моманту, калі цяперашні прэзыдэнт Расеі служыў афіцэрам КДБ у Дрэздэне. Дацкі журналіст мяркуе, што Пуцін, Варніг і былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр маюць вялізны ўплыў на эўрапейскіх палітыкаў, і гэта выкарыстоўваюць. «Былы прэмʼер Швэцыі Ёран Пэрсан і Фінляндыі Паава Ліпанэн сёньня – добра аплачваемыя лабісты, якія займаюцца пытаньнем «Nord Stream», – зазначае Енс Хёўсгаард.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт