Logo Polskiego Radia
Print

Каталёнія прыняла закон аб парадку выхаду са складу Гішпаніі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.09.2017 08:57
Дакумэнт забясьпечвае законнасьць у пераходны пэрыяд.
Foto: flickr.com

Парлямэнт Каталёніі прыняў закон, які рэгулюе грамадзка-палітычнае жыцьцё аўтаноміі ў выпадку перамогі прыхільнікаў яе незалежнасьці на рэфэрэндуме 1 кастрычніка.

«За» прыняцьце закона прагаласаваў 71 дэпутат парлямэнта, «супраць» выступілі 10. Ніхто не ўстрымаўся.

Дакумэнт быў распрацаваны для забесьпячэньня законнасьці ў пэрыяд паміж рэфэрэндумам аб незалежнасьці і прыняцьцем паўнавартаснай канстытуцыі незалежнай Каталёніі.

Раней у чацьвер Канстытуцыйны суд Гішпаніі на надзвычайным пасяджэньні прыняў да разгляду пазовы ўрада краіны аб незаконнасьці прынятых дакумэнтаў аб рэфэрэндуме аб незалежнасьці Каталёніі.

Каталёнія, як і Краіна Баскаў, Навара, Галісія і Андалузія мае пашыраную аўтаномію.

6 верасьня парлямэнт Каталёніі прыняў закон аб рэфэрэндуме, які дазваляе 1 кастрычніка правесьці ў аўтаномнай вобласьці галасаваньне па пытаньні незалежнасьці. Раней рэгіянальныя ўлады распрацавалі дакумэнт, згодна з якім аб незалежнасьці рэгіёна будзе абвешчана неадкладна ў выпадку адмовы цэнтральных уладаў краіны дазволіць правядзеньне рэфэрэндуму аб аддзяленьні ад Гішпаніі.

Каталёнія – вобласьць на паўночным усходзе Гішпаніі, якая імкнецца да аддзяленьня ад каралеўства.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт