Logo Polskiego Radia
Print

У варшаўскім аэрапорце для пасажыраў даступная бясплатная пітная вада

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.09.2017 15:52
Нядаўна ў аэрапорце зьявіліся аўтаматы для бясплатных званкоў па тэрыторыі Польшчы як на стацыянарныя, так і мабільныя нумары.
Foto: materiały prasowe

У Міжнародным варшаўскім аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна зь сёньняшняга для пасажыраў даступная бясплатная пітная вада. Тры кулеры з вадой знаходзяцца ў так званай чыстай зоне аэрапорта (закрытая зона пасьля праходу кантролю).

Паўлітровая бутэлька вады ў чыстай зоне каштуе прынамсі 1,5 эўра, хоць ёсьць і вада па цане ў некалькі эўра. На высокія цэны скардзіліся пасажыры. Пытаньнем нават занялося Ўпраўленьне абароны канкурэнцыі й спажыўцоў Польшчы, якое праверыла цэны на пітную ваду ва ўсіх аэрапортах краіны на прадмет таго, ці кошты – гэта ня вынік змовы прадаўцоў.

Улады варшаўскага аэрапорту, каб пайсьці насустрач пасажырам, паставілі кулеры зь бясплатнай пітной вадой. Прычым ваду можна ня толькі піць на месцы, але й наліць сабе ў бутэльку.

Пытаньне высокіх цэнаў, і перш за ўсё на пітную альбо мінэральную ваду, гэта ня толькі польская праблема – зь ёй змагаюцца і ў іншых краінах Эўразьвязу. Справай занялася нават Эўракамісія.

Аэрапорт імя Шапэна – першыя ў Польшчы паветраныя вароты, якія забясьпечылі пасажыраў бясплатнай вадой. Нядаўна ў сталічным аэрапорце зьявіліся тэлефонныя аўтаматы, зь якіх можна бясплатна патэлефанаваць па тэрыторыі Польшчы, прычым ня толькі на стацыянарныя, але й мабільныя нумары.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт