Logo Polskiego Radia
Print

Польшча плянуе забараніць карыстацца салярыямі моладзі да 18 гадоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.09.2017 18:17
Паходы ў салярый зьяўляюцца сурʼёзным фактарам захворваньня мэляномай.
pixabay.com/Public Domain CC0

Усе польскія парлямэнцкія фракцыі падтрымалі законапраект, які забараняе карыстацца салярыем дзецям й моладзі да 18 гадоў. Законапраект у Сэйм Польшчы падаў прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда.

Дэпутаты таксама падтрымалі ініцыятыву прэзыдэнта наконт поўнай забароны рэклямы салярыяў і іх паслуг. За парушэньне закону прадугледжваецца штраф у памеры 50 тыс. злотых (больш за 11 тыс. 700 эўра).

Мэта забароны – абмежаваць захворваньне мэляномай, таму што паходы ў салярый зьяўляюцца сурʼёзным фактарам зьяўленьня згаданага захворваньня.
Сёньня адбылося другое чытаньне законапраекту. У бліжэйшы час дэпутаты будуць галасаваць над прыняцьцем закону.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт