Logo Polskiego Radia
Print

Францыя: працоўны кодэкс будзе зьменены, нягледзячы на пратэсты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.09.2017 11:40
Учора ў рамках акцыі пратэсту ў цэлай Францыі прайшло амаль 200 дэманстрацый.
PAP/EPA/IAN LANGSDON

Францыя: рэформа працоўнага кодэксу будзе праведзеная, нягледзячы на пратэсты
Урад Францыі не адмовіцца ад рэформы рынку працы, якая павінна быць уведзена пад канец верасьня – заявіў сёньня прэмʼер-міністар Францыі Эдуард Філіп. Учора ў рамках акцыі пратэсту ў цэлай Францыі прайшло амаль 200 дэманстрацый.
«Тыя, хто непакоіцца і супраць рэформы, маюць на гэта права. Я слухаю іх меркаваньне. Але дазволю сабе нагадаць, што французы, калі галасуюць, таксама маюць права быць паважанымі. А рэформа, якую мы ўводзім, была абвешчаная прэзыдэнтам падчас выбарчай кампаніі», – заявіў францускі прэм’ер-міністар.
Паводле прафсаюзаў, рэформа моцна абмяжоўвае правы працаўнікоў. Чарговыя пратэсты заплянаваныя на 21 і 23 верасьня.
Урад пераконвае, што рэформа зробіць умовы працы больш элястычнымі, асабліва ў малых і сярэдніх прадпрыемствах, каб уладальнікі працаўладкоўвалі новых асоб. Рэформа, між іншым, абмяжоўвае кампэнсацыі за звальненьні, скарачае тэрмін абскарджаньня ў судах працы, дапускае перамовы аб працаўладкаваньні ў фірмах да 50 працаўнікоў без удзелу прафсаюзаў.
Дзесяцігодзьдзямі чарговыя францускія ўрады спрабавалі рэфармаваць працоўны кодэкс, але пад ціскам вулічных пратэстаў лагодзілі зьмены.

Урад Францыі не адмовіцца ад рэформы рынку працы, якая павінна быць уведзеная пад канец верасьня – заявіў сёньня прэмʼер-міністар Францыі Эдуард Філіп. Учора ў рамках акцыі пратэсту ў цэлай Францыі прайшло амаль 200 дэманстрацый.

«Тыя, хто непакоіцца і супраць рэформы, маюць на гэта права. Я слухаю іх меркаваньне. Але дазволю сабе нагадаць, што французы, калі галасуюць, таксама маюць права быць паважанымі. А рэформа, якую мы ўводзім, была абвешчаная прэзыдэнтам падчас выбарчай кампаніі», – заявіў францускі прэм’ер-міністар.

Паводле прафсаюзаў, рэформа моцна абмяжоўвае правы працаўнікоў. Чарговыя пратэсты заплянаваныя на 21 і 23 верасьня.

Урад пераконвае, што рэформа зробіць умовы працы больш элястычнымі, каб уладальнікі працаўладкоўвалі новых асоб, асабліва на малых і сярэдніх прадпрыемствах. Рэформа, між іншым, абмяжоўвае кампэнсацыі за звальненьні, скарачае тэрмін абскарджаньня ў судах працы, дапускае перамовы аб працаўладкаваньні ў фірмах да 50 працаўнікоў без удзелу прафсаюзаў.

Дзесяцігодзьдзямі чарговыя францускія ўрады спрабавалі рэфармаваць працоўны кодэкс, але пад ціскам вулічных пратэстаў лагодзілі зьмены.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт