Logo Polskiego Radia
Print

Мінімальны заробак і пагадзінная стаўка ў 2018 годзе вырастуць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.09.2017 16:12
Міністэрства, рыхтуючы дакумэнты ў гэтай справе, узяло пад увагу добрую эканамічную сытуацыю ў краіне.
PAP/Rafał Guz

Мінімальны заробак і пагадзінная стаўка ў 2018 годзе вырастуць
Міністэрства, рыхтуючы дакумэнты ў гэтай справе, узяло пад увагу добрую эканамічную сытуацыю ў краіне – так падвышкі аргумэнтуе міністар працы Эльжбэта Рафальска. Рада міністраў прыняла рашэньне, што мінімальны заробак вырасьце на 100 злотых (28 даляраў), да ўзроўню 2100 злотых (590 даляраў). Гэта азначае рост на 5%. У сваю чаргу мінімальная пагадзінная стаўка падымецца да 13,7 злотых замест 13.
Паводле міністэрства, у выніку росту мінімальнага заробку павялічацца ўплывы ў сэктар публічных фінансаў ад падатку і ўзносаў у сацыяльны фонд. Вырастуць даходы хатніх гаспадарак. У сваю чаргу страцяць фірмы, якія будуць плаціць працаўнікам больш.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт