Logo Polskiego Radia
Print

Заяўлена пра невыкананьне Беларусьсю абавязацельстваў Орхускай канвэнцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.09.2017 10:37
Шостая сустрэча бакоў Орхускай канвэнцыі Эўрапейскай эканамічнай камісіі ААН прайшла 14 верасьня ў Будве.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

На сустрэчы бакоў Орхускай канвэнцыі заяўлена пра невыкананьне Беларусьсю сваіх абавязацельстваў.
Шостая сустрэча бакоў Орхускай канвэнцыі Эўрапейскай эканамічнай камісіі ААН на пасяджэньні 14 верасьня ў Будве (Чарнагорыя) аднагалосна заявіла пра невыкананьне Беларусьсю сваіх абавязацельстваў. Гаворка ідзе аб рэкамэндацыях, выдадзеных краіне ў 2014 годзе ў Маастрыхце, з-за парушэньняў, дапушчаных пры будаўніцтве АЭС.
Як паведамляе БелаПАН, афіцыйная беларуская дэлегацыя ў асобе прадстаўніка Мінпрыроды Тацьцяны Яўдасевай не пярэчыла супраць прыняцьця такога рашэньня, а толькі падзякавала органам канвэнцыі за экспэртную дапамогу і дакладны аналіз сытуацыі. Па словах Яўдасевай, яна разумее, што «зроблена нямала, але шмат працы яшчэ трэба». Яна заявіла пра гатоўнасьць Беларусі імкнуцца да поўнага выкананьня канвэнцыі.
Як заявіла Тацьцяна Новікава, якая прадстаўляла на сустрэчы грамадзкае абʼяднаньне «Экадом», Беларусь дасягнула «пэўных і адчувальных» посьпехаў у выкананьні рэкамэндацый органаў канвэнцыі, але не змагла выканаць усе. «Беларусь значна палепшыла нацыянальнае заканадаўства, якое тычыцца ўдзелу грамадзкасьці ў абмеркаваньні экалягічна значных пытаньняў, аднак будаўніцтва АЭС служыць крыніцай бесьперапынных парушэньняў», – заявіла БелаПАН Новікава.
Паводле яе слоў, камітэт па выкананьні Орхускай канвэнцыі адкрыў ужо трэцюю справу ў сувязі з будаўніцтвам АЭС. Па апошняй, ініцыяванай Летувой з-за парушэньня правоў летувіскай грамадзкасьці, рашэньне яшчэ не прынятае.
Кестус Навіцкас, міністар навакольнага асяродзьдзя Летувы, які прадстаўляў афіцыйную дэлегацыю сваёй краіны на сустрэчы, заклікаў Беларусь да выкананьня абавязацельстваў.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт