Logo Polskiego Radia
Print

У лёнданскім мэтро адбыўся выбух

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.09.2017 10:59
Брытанскія службы расцэньваюць выбух у мэтро як “тэрарыстычны інцыдэнт”
PAP/EPA/WILL OLIVER

Лёнданская паліцыя дасьледуе акалічнасьці выбуху ў мэтро, які адбыўся на станцыі Parsons Green. Сьведкі кажуць пра паніку сярод пасажыраў і даўку, якая ўзьнікла пры выхадзе са станцыі мэтро. Ёсьць таксама інфармацыя пра тое, што некалькі чалавек атрымалі раненьні твару. У сацыяльных СМІ апублікаваны здымак вядра ў поліэтыленавым пакеце, дзе была разьмешчаная бомба.
На месца імгненна прыбылі выратавальны службы і паліцыя, а таксама 50 пажарнікаў і шэсьць пажарных машын. Спынены рух цягнікоў.
Высьвятляецца, ці выбух быў тэрактам.

У камюніке паліцыі адзначаецца, што яшчэ рана, каб называць прычыну выбуху. Лёнданская паліцыя дасьледуе акалічнасьці выбуху на станцыі Parsons Green. Сьведкі кажуць пра паніку сярод пасажыраў і даўку, якая ўзьнікла пры выхадзе са станцыі мэтро. Паводле афіцыйнай інфармацыі, 22 асобы пацярпелі ў выніку выбуху.

У сацыяльных СМІ апублікаваны здымак вядра ў поліэтыленавым пакеце, дзе была разьмешчаная бомба.

На месца імгненна прыбылі выратавальны службы і паліцыя, а таксама 50 пажарнікаў і шэсьць пажарных машын. Спынены рух цягнікоў.


/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт