Logo Polskiego Radia
Print

Ураган «Ірма»: страхавыя выплаты дойдуць да $50 млрд

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.09.2017 12:38
Колькасьць ахвяраў у выніку ўрагану «Ірма» вырасла да 80.
Ад урагану "Ірма" пацярпела таксама Куба, горад Кохімар каля ГаваныАд урагану "Ірма" пацярпела таксама Куба, горад Кохімар каля ГаваныPAP/EPA/Alejandro Ernesto

Страхавыя кампаніі павінны будуць выплаціць пацярпелым у выніку ўрагану «Ірма» каля 50 млрд даляраў, паведаміла амэрыканскае агенцтва Air Worldwide, якое спэцыялізуецца на аналізе стыхійных бедзтваў.
Рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs і лідар сусьветнага рынку перастрахаваньня Münchener Rück таксама паведамляюць аб унушальным удары, які ўраган нанёс па страхавым бізнэсе.
Так, перастраховачная кампанія Münchener Rück вымушаная перагледзець свой прагноз па гадавым прыбытку, які да ўрагану складаў ад 2 да 2,4 млрд эўра. З-за высокіх страхавых выплат у Тэхасе, Фларыдзе й на Карыбскіх выспах у трэцім квартале кампанія сыдзе ў мінус, што непазьбежна адабʼецца на гадавым балянсе.
Як паведамлялася раней, зоркі сусьветнага маштабу падчас дабрачыннага тэлемаратону ў ЗША па зборы сродкаў для пацярпелых у выніку ўраганаў «Ірма» й «Харві» сабралі больш за $14,5 млн. Дзякуючы тэлемаратону ўсяго за ноч было сабрана больш за $44 млн.
Нагадаем, колькасьць ахвяраў у выніку ўрагану «Ірма» вырасла да 80.

deutsche welle/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт