Logo Polskiego Radia
Print

Марш абураных беларусаў-2 пройдзе ў Менску 21 кастрычніка

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.09.2017 15:35
Акцыя пачнецца а 14-а гадзіне пад дэвізам «Спыніць рабаваньне народу».
Кастрычніцкая плошчаКастрычніцкая плошчаWikipedia/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Акцыя пачнецца а 14-а гадзіне на Кастрычніцкай плошчы пад дэвізам «Спыніць рабаваньне народу». Пра гэта заявіў у эфіры тэлеканалу «Белсат» член Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч.

Паводле Статкевіча, арышт іншага сябра БНК, паэта Уладзімера Някляева, на правядзеньне акцыі не паўплывае.

15 верасьня ў Савецкім раённым судзе Менску адбыўся адміністрацыйны працэс супраць Някляева. У суд яго даставілі людзі ў цывільным. Працэс вяла судзьдзя Марына Фёдарава. За ўдзел у акцыі супраць расейска-беларускіх вучэньняў яна прыгаварыла Някляева да 7 сутак арышту.

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт