Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт ушанаваў памяць ахвяраў савецкай агрэсіі на Польшчу (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.09.2017 11:13
17 верасьня 1939 году, калі Польшча змагалася зь гітлераўцамі, Савецкі Саюз уварваўся на ейную тэрыторыю.
PAP/Radek Pietruszka

Прэзыдэнт ушанаваў памяць ахвяраў савецкай агрэсіі на Польшчу
17 верасьня 1939 году, калі Польшча змагалася зь гітлераўцамі, Савецкі Саюз уварваўся на ейную тэрыторыю.
У 78-ю гадавіну савецкай агрэсіі на Польшчу прэзыдэнт Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да варшаўскага Помніка палякам загінулым і забітым на Ўсходзе Эўропы.
17 верасьня 1939 году, калі Польшча змагалася зь гітлераўцамі, Савецкі Саюз уварваўся на ейную тэрыторыю, парушаючы двухбаковыя дамовы.
Згодна пакту Рыбэнтроп-Молатаў, абодва агрэсары падзялілі Польшчу на свае зоны ўплыву.
Пасьля савецкай агрэсіі на Польшчу ў палон былі ўзятыя каля 250 тысяч польскіх жаўнераў. Саветы забівалі ваеннапалонных, а мірных жыхароў дэпартавалі ў глыб СССР. Паводле розных ацэнках, з Польшчы былі вывезеныя ад 550 тысяч да 1,5 мільёна палякаў, у тым ліку цэлыя сем'і.
З 18 тысяч узятых у палон польскіх афіцэраў, 15 тысяч былі зьмешчаныя ў лягерах у Казельску, Асташкаве й Старабельску, а пазьней, па ўказе Сталіна, расстраляныя функцыянэрамі НКУС і пахаваныя ў брацкіх магілах, між іншым, у лесе ў Катыні.
Савецкі Саюз больш за паўстагодзьдзя пераконваў сусьветную грамадзкую думку, што за Катынскае злачынства адказваюць немцы.
аз

У 78-ю гадавіну савецкай агрэсіі на Польшчу прэзыдэнт Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да варшаўскага Помніка палякам загінулым і забітым на Ўсходзе Эўропы.

17 верасьня 1939 году, калі Польшча змагалася зь гітлераўцамі, Савецкі Саюз уварваўся на ейную тэрыторыю, парушаючы двухбаковыя дамовы. Згодна пакту Рыбэнтроп-Молатаў, абодва агрэсары падзялілі Польшчу на свае зоны ўплыву.

Пасьля савецкай агрэсіі на Польшчу ў палон былі ўзятыя каля 250 тысяч польскіх жаўнераў. Саветы забівалі ваеннапалонных, а мірных жыхароў дэпартавалі ў глыб СССР. Паводле розных ацэнках, з Польшчы былі вывезеныя ад 550 тысяч да 1,5 мільёна палякаў, у тым ліку цэлыя сем'і.

PAP/Radek
PAP/Radek Pietruszka

З 18 тысяч узятых у палон польскіх афіцэраў, 15 тысяч былі зьмешчаныя ў лягерах у Казельску, Асташкаве й Старабельску, а пазьней, па ўказе Сталіна, расстраляныя функцыянэрамі НКУС і пахаваныя ў брацкіх магілах, між іншым, у лесе ў Катыні.

Савецкі Саюз больш за паўстагодзьдзя пераконваў сусьветную грамадзкую думку, што за Катынскае злачынства адказваюць немцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт