Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда адпраўляецца ў ЗША для ўдзелу ў пасяджэньнях Генасамблеі ААН

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.09.2017 10:07
На пасяджэньне Генэральнай Асамблеі ААН прыбылі прэзыдэнты, прэмʼер-міністры і міністры замежных спраў з больш чым 190 краін сьвету.
fot. glowimages.com

Кіраўнік Польшчы Анджэй Дуда адправіўся зь візытам у ЗША. 19 верасьня ў Нью-Ёрку польскі прэзыдэнт прыме ўдзел у дэбатах 72 сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. У праграме трохдзённага візыту таксама сустрэча з прадстаўнікамі польскай дыяспары, навуковым асяродзьдзем і наведваньне адной з найстарэйшых ваенных акадэмій ЗША – West Point.

Анджэй Дуда прыме ўдзел у адкрыцьці дэбатаў Генасамблеі ААН, на якім выступіць як сам польскі лідар, так і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і генэральны сакратар ААН Антоніё Гутэрэш.

У час сустрэчы з польскай дыяспарай, прызначанай на 20 верасьня, прэзыдэнт Польшчы ўзнагародзіць мэдалямі заслужаных прадстаўнікоў амэрыканскай польскай дыяспары. А ў рамках наведваньня ваеннай акадэміі West Point Анджэй Дуда ўскладзе вянок да помніка Тадэвушу Касьцюшку ды выступіць зь лекцыяй перад кадэтамі ваеннай акадэміі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт