Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы амэрыканскія танкі пашкодзілі чыгуначную станцыю (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.09.2017 11:45
У выніку інцыдэнту пашкоджаная інфраструктура станцыі ў Кавалеве, а таксама 10 з 37 адзінак бронетэхнікі.

У гарадку Кавалева Паморске (Kowalewo Pomorskie) што каля горада Торунь адбылося здарэньне з удзелам чыгуначнага эшалёну, які перавозіў цяжкую ваенную тэхніку арміі ЗША. Бронетэхніка, якая знаходзілася на чыгуначных плятформах, зачапіла за навес пасажырскага пэрону. У выніку інцыдэнту пашкоджаная інфраструктура станцыі ў Кавалеве, а таксама 10 з 37 адзінак бронетэхнікі, якая знаходзілася на плятформах. На шчасьце, пацярпелых сярод людзей няма. Чыгуначны рух праз станцыю адбываецца плянава, інцыдэнтам занялася Дзяржаўная камісія расьсьледаваньня чыгуначных здарэньняў. Чыгуначны пэрсанал, які працаваў пры перавозцы ваеннага фрахту, не знаходзіўся пад уплывам алькаголю.
Амэрыканскія жаўнеры дыслакуюцца ў Польшчы са студзеня бягучага году.

У гарадку Кавалева Паморске (Kowalewo Pomorskie) што каля горада Торунь адбылося здарэньне з удзелам чыгуначнага эшалёну, які перавозіў цяжкую ваенную тэхніку арміі ЗША. Бронетэхніка, якая знаходзілася на чыгуначных плятформах, зачапіла за навес пасажырскага пэрону.

У выніку інцыдэнту пашкоджаная інфраструктура станцыі ў Кавалеве, а таксама 10 з 37 адзінак бронетэхнікі, якая знаходзілася на плятформах. На шчасьце, пацярпелых сярод людзей няма.

Чыгуначны рух праз станцыю адбываецца плянава, інцыдэнтам занялася Дзяржаўная камісія расьсьледаваньня чыгуначных здарэньняў. Чыгуначны пэрсанал, які працаваў пры перавозцы ваеннага фрахту, не знаходзіўся пад уплывам алькаголю.

Амэрыканскія жаўнеры дыслакуюцца ў Польшчы са студзеня бягучага году.

вс

фота: twitter.com/DanielJotski

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт