Logo Polskiego Radia
Print

Польскія інжынэры распрацуюць гібрыдны пасажырскі цягнік

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.09.2017 19:11
Склад зможа рухацца як на электрарухавіку, так і на рухавіку ўнутранага згараньня.
Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія інжынэры распрацуюць гібрыдны пасажырскі цягнік – склад зможа рухацца як на электрарухавіку, так і на рухавіку ўнутранага згараньня. Дакумэнт аб намерах падпісалі прадстаўнікі дзяржаўнага Агенцтва разьвіцьця прамысловасьці, прадпрыемства Cegielski ды чыгуначнай кампаніі Przewozy Regionalne.

Паводле праекту, цягнік зможа перавозіць да 370 пасажыраў, у тым ліку людзей з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі, а пры яго будаўніцтве будуць выкарыстаныя апошнія дасягненьні тэхнікі, эрганоміі й дызайну.

Пасажырскі склад зможа сьледаваць як па электрыфікаваных пуцях, так і па чыгунцы без электрыфікацыі. Спэцыялісты нагадваюць, што замена цеплавозу на электравоз альбо наадварот можа трываць нават паўгадзіны, з-за чаго падарожжа зацягваецца, і таму гібрыдны цягнік будзе хадзіць па трасах, якія электрыфікаваныя не на ўсёй працягласьці.

Кошт праекту складае 30 млн злотых (7 млн эўра). Распрацоўку цягніка, якая павінна закончыцца ў 2019 годзе, фінансуе дзяржава.

вс

здымае мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт