Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда сустрэўся ў Нью-Ёрку з Дональдам Трампам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2017 11:02
Лідары размаўлялі пра сытуацыю палякаў у ЗША й двухбаковыя адносіны.
PAP/Radek Pietruszka

Анджэй Дуда сустрэўся ў Нью-Ёрку з Дональдам Трампам
Лідары размаўлялі пра сытуацыю палякаў у ЗША й двухбаковыя адносіны.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэўся ў Нью-Ёрку з прэзыдэнтам Дональдам Трампам і яго жонкай Мэлані. Кіраўнік адміністрацыі польскага прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) паведаміў, што кароткая размова лідараў адбыўся пры нагодзе вячэры, арганізаванай амэрыканскім прэзыдэнтам да кіраўнікоў дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у саміце ААН.
Дональд Трамп і яго жонка ўспаміналі свой візыт у Польшчу. Яны былі ўражаныя Варшавай і гасьціннасьцю палякаў.
Прэзыдэнт Трамп прызнаў, што гэтыя ўспаміны вярнуліся падчас яго выступленьня на форуме Генэральнай Асамблеі ААН.
Нагадаем, у сваім выступе прэзыдэнт ЗША казаў, між іншым, аб неабходнасьці памятаць пра герояў, якія ахвяравалі сваім жыцьцём, змагаючыся за свае народы. У гэтым кантэксьце ён узгадаў таксама патрыятызм палякаў.
Міністар Кшыштаф Шчэрскі дадаў, што Анджэй Дуда й Дональд Трамп таксама казалі пра палякаў, якія жывуць у Злучаных Штатах Амэрыкі й адносіны паміж дзьвюма краінамі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт