Logo Polskiego Radia
Print

Польшча разьлічвае на падпісаньне кантрактаў на пастаўкі зброі з ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2017 14:11
У сераду візыт у ЗША пачынае міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч.
PAP/Piotr Polak

Польшча разьлічвае на падпісаньне кантрактаў на пастаўкі зброі з ЗША
У сераду візыт у ЗША пачынае міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz), які ў сераду пачынае візыт у ЗША, будзе гаварыць з Міністэрствам абароны ЗША пра кантракты на пастаўкі амэрыканскага ўзбраеньня.
На пачатку ліпеня быў падпісаны мэмарандум, згодна зь якім урад ЗША пагадзілася прадаць Польшчу комплексы супрацьпаветранай абароны Patriot у найноўшай вэрсіі, то бок у вэрсіі, якой карыстаюцца войскі ЗША. Пастаўкі павінны пачацца ў 2022 годзе. Аднак кіраўнік мінабароны Польшчы спадзяецца, што яны пачнуцца раней.
Міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч пабывае ў ЗША па запрашэньні свайго амэрыканскага калегі Джэймса Мэціса.
аз

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz), які ў сераду пачынае візыт у ЗША, будзе гаварыць з Міністэрствам абароны ЗША пра кантракты на пастаўкі амэрыканскага ўзбраеньня.

На пачатку ліпеня быў падпісаны мэмарандум, згодна зь якім урад ЗША пагадзіўся прадаць Польшчу комплексы супрацьпаветранай абароны Patriot у найноўшай вэрсіі, то бок у вэрсіі, якой карыстаюцца войскі ЗША. Пастаўкі павінны пачацца ў 2022 годзе. Аднак кіраўнік мінабароны Польшчы спадзяецца, што яны пачнуцца раней.

Міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч знаходзіцца ў ЗША па запрашэньні свайго амэрыканскага калегі Джэймса Мэціса.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт