Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы завяршыў трохдзённы візыт у ЗША

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.09.2017 07:33
Нагодай для візыту Анджэя Дуды ў Нью-Ёрк быў удзел у працы 72 сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.
Prezydent Andrzej Duda podczas sesji rady ONZPrezydent Andrzej Duda podczas sesji rady ONZPAP/Jacek Turczyk

"Прэзыдэнт Анджэй Дуда пакідае Злучаныя Штаты з пачуцьцём задавальненьня і выкананьня ўсіх задач, якія ён сабе вызначыў", – сказаў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі. На яго думку, перамовы прэзыдэнта ў ЗША паказалі, што расьце значэньне Польшчы ў міжнароднай палітыцы. "Візыт быў вельмі багаты і разнастайны. Закраналіся шматлікія пытаньні пачынаючы ад ваенных, эканамічных, кліматычных, польскай дыяспары і на буйной міжнароднай палітыцы заканчваючы. Так што гэта дае вялікае задавальненьне, што за такі кароткі час адбылося столькі многа падзей", – зазначыў Шчэрскі.

У аўторак Анджэй Дуда ў Нью-Ёрку прыняў удзел у працы 72 сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН і правёў шэраг двухбаковых сустрэч, сярод іншых, з прэзыдэнтам Ўкраіны Пятром Парашэнкам і Летувы Даляй Грыбаўскайце.

Прэзыдэнт Дуда правёў таксама куртуазную гутарку з прэзыдэнтам Трампам падчас вячэры, падрыхтаванай кіраўніком ЗША для ўдзельнікаў 72 Сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт